https://bel.sputnik.by/20230412/gryzlo-belarus--rasya-pratsyagvayuts-mrnae-asvaenne-kosmasu-1074291430.html
Грызлоў: Беларусь і Расія працягваюць мірнае асваенне космасу
Грызлоў: Беларусь і Расія працягваюць мірнае асваенне космасу
Sputnik Беларусь
Пасольства Расіі ў Беларусі апублікавала артыкул, прысвечаны Дню касманаўтыкі, які святкуецца 12 красавіка, у дзень першага палёту чалавека ў космас. 12.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-12T11:53+0300
2023-04-12T11:53+0300
2023-07-24T16:37+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
барыс грызлоў
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
пасол
пасольства рф у беларусі
космас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103129/34/1031293417_0:0:1708:960_1920x0_80_0_0_794b7823ac2365112805687bf2b27847.jpg
12 красавіка мы адзначаем гадавіну першага палёту чалавека ў космас. Роўна 62 гады таму наш суайчыннік Юрый Аляксеевіч Гагарын, абляцеўшы Зямлю на караблі-спадарожніку "Восток", адкрыў для ўсяго чалавецтва эру пілатуемай касманаўтыкі. Гэта здарылася ўсяго праз тры з паловай гады пасля таго, як СССР вывеў на арбіту першы штучны спадарожнік Зямлі. Палёт Юрыя Гагарына стаў адной з галоўных падзей XX стагоддзя і адначасова трыўмфам савецкай навукі і тэхнікі.Тое, што скептыкам здавалася навуковай фантастыкай, стала рэальнасцю дзякуючы таленту і працы нашых вучоных і інжынераў. Акрыяўшы ад захопленага шоку, увесь свет сустракаў першапраходца космасу як героя. З борта "Востока" Юрый Гагарын сышоў ужо найвядомейшым чалавекам стагоддзя.Над стварэннем пілатуемага карабля і ажыццяўленнем палёту чалавека ў космас многія гады працавалі лепшыя розумы Савецкага Саюза, сярод якіх было нямала ўраджэнцаў беларускай зямлі. У даследаванні і асваенні космасу Беларуская ССР традыцыйна была сярод лідараў: перспектыўныя даследаванні тут вяліся з самага старту савецкай касмічнай праграмы. У НДІ і на прадпрыемствах распрацоўваліся найноўшыя аптычныя прыборы, сістэмы кіравання пускам ракет, праграмныя комплексы для апрацоўкі выяў.Беларускія спецыялісты дасягнулі вялікіх поспехаў у стварэнні сістэм дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ў розных дыяпазонах аптычнага выпраменьвання, удзельнічалі ў праектаванні інструментаў вылічэння траекторый і многіх іншых тэхнічных рашэнняў, без якіх немагчыма ўявіць сучасную касманаўтыку. Цікавая дэталь: галоўным канструктарам рухавіка трэцяй ступені "Востока", якая вывела карабель Юрыя Гагарына на арбіту, быў выдатны савецкі інжынер, ураджэнец беларускага горада Слуцк Сямён Арыевіч Косберг.Дзень касманаўтыкі – не толькі напамін аб гістарычным подзвігу Юрыя Гагарына, але і сімвал прагрэсу, магутны стымул да здзяйснення новых адкрыццяў і тэхналагічных прарываў. Вопыт савецкіх канструктараў, унікальныя інжынерныя рашэнні і навукова-вытворчая база, фундамент якой закладзены яшчэ ў СССР, не былі страчаны і працягваюць працаваць на развіццё касмічнай галіны ў Расіі і Беларусі.У рамках Саюзнай дзяржавы рэалізуецца шэраг праектаў у сферы мірнага асваення космасу. Яны накіраваны на стварэнне базавых кампанентаў і гатовых касмічных сістэм з укараненнем найноўшых тэхналогій. Праведзена вялікая работа па фарміраванні дагаворна-прававой базы, вызначаны доўгатэрміновыя прыярытэты двухбаковага супрацоўніцтва ў космасе.Паспяхова функцыянуе сумесная наземная сістэма кіравання касмічнымі апаратамі, інфраструктура прыёму і апрацоўкі атрыманай інфармацыі. Наладжана дынамічнае і плённае супрацоўніцтва па лініі навуковых арганізацый і праектных бюро.Адно з самых перспектыўных напрамкаў сёння – стварэнне найноўшых комплексаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з улікам сучасных патрабаванняў да адрознівальнай здольнасці, сістэм кіравання, збору і аналізу даных. На дадзены момант ужо завершана эскізнае праектаванне расійска-беларускага касмічнага апарата для высокадэтальнай здымкі Зямлі з найвышэйшым прасторавым дазволам – 0,35 метра. У 2023 годзе плануецца пачаць яго выраб, а запуск чакаецца ў 2028 годзе. У далейшым магчыма стварэнне цэлай групоўкі спадарожнікаў на адзінай тэхналагічнай платформе.Рэалізуецца сумесны праект па адпраўцы беларускага касманаўта на расійскі сегмент Міжнароднай касмічнай станцыі. У ходзе нядаўняга візіту ў Мінск дэлегацыі "Роскосмоса" на чале з генеральным дырэктарам Юрыем Барысавым адбылася сустрэча са старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Гусаковым, у ходзе якой абмяркоўваўся праект навуковай праграмы беларускага касманаўта, які ўключае дзевяць работ па шэрагу напрамкаў. У бліжэйшы час "Роскосмос" пачне ўзгадненне кандыдатуры касманаўта з міжнароднымі партнёрамі па МКС.Гісторыя айчыннай касманаўтыкі не раз паказала: ніякія санкцыі і штучныя абмежаванні не могуць нам перашкодзіць у дасягненні пастаўленых мэт. Талент навукоўцаў, інжынераў і канструктараў, прафесіяналізм касманаўтаў – прадаўжальнікаў слаўнай справы Юрыя Гагарына – не згублены, а прымножаны. Упэўнены, наперадзе нас чакаюць новыя вышыні і адкрыцці на карысць свету і ўсяго чалавецтва.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103129/34/1031293417_110:0:1390:960_1920x0_80_0_0_71d887f0408b46b33e1b5fe7fd7e844c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
барыс грызлоў, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, пасол, пасольства рф у беларусі, космас
барыс грызлоў, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, пасол, пасольства рф у беларусі, космас
Грызлоў: Беларусь і Расія працягваюць мірнае асваенне космасу
11:53 12.04.2023 (абноўлена: 16:37 24.07.2023) Пасольства Расіі ў Беларусі апублікавала артыкул, прысвечаны Дню касманаўтыкі, які святкуецца 12 красавіка, у дзень першага палёту чалавека ў космас.
12 красавіка мы адзначаем гадавіну першага палёту чалавека ў космас. Роўна 62 гады таму наш суайчыннік Юрый Аляксеевіч Гагарын, абляцеўшы Зямлю на караблі-спадарожніку "Восток", адкрыў для ўсяго чалавецтва эру пілатуемай касманаўтыкі. Гэта здарылася ўсяго праз тры з паловай гады пасля таго, як СССР вывеў на арбіту першы штучны спадарожнік Зямлі. Палёт Юрыя Гагарына стаў адной з галоўных падзей XX стагоддзя і адначасова трыўмфам савецкай навукі і тэхнікі.
Тое, што скептыкам здавалася навуковай фантастыкай, стала рэальнасцю дзякуючы таленту і працы нашых вучоных і інжынераў. Акрыяўшы ад захопленага шоку, увесь свет сустракаў першапраходца космасу як героя. З борта "Востока" Юрый Гагарын сышоў ужо найвядомейшым чалавекам стагоддзя.
Над стварэннем пілатуемага карабля і ажыццяўленнем палёту чалавека ў космас многія гады працавалі лепшыя розумы Савецкага Саюза, сярод якіх было нямала ўраджэнцаў беларускай зямлі. У даследаванні і асваенні космасу Беларуская ССР традыцыйна была сярод лідараў: перспектыўныя даследаванні тут вяліся з самага старту савецкай касмічнай праграмы. У НДІ і на прадпрыемствах распрацоўваліся найноўшыя аптычныя прыборы, сістэмы кіравання пускам ракет, праграмныя комплексы для апрацоўкі выяў.
Беларускія спецыялісты дасягнулі вялікіх поспехаў у стварэнні сістэм дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ў розных дыяпазонах аптычнага выпраменьвання, удзельнічалі ў праектаванні інструментаў вылічэння траекторый і многіх іншых тэхнічных рашэнняў, без якіх немагчыма ўявіць сучасную касманаўтыку. Цікавая дэталь: галоўным канструктарам рухавіка трэцяй ступені "Востока", якая вывела карабель Юрыя Гагарына на арбіту, быў выдатны савецкі інжынер, ураджэнец беларускага горада Слуцк Сямён Арыевіч Косберг.
Дзень касманаўтыкі – не толькі напамін аб гістарычным подзвігу Юрыя Гагарына, але і сімвал прагрэсу, магутны стымул да здзяйснення новых адкрыццяў і тэхналагічных прарываў. Вопыт савецкіх канструктараў, унікальныя інжынерныя рашэнні і навукова-вытворчая база, фундамент якой закладзены яшчэ ў СССР, не былі страчаны і працягваюць працаваць на развіццё касмічнай галіны ў Расіі і Беларусі.
У рамках Саюзнай дзяржавы рэалізуецца шэраг праектаў у сферы мірнага асваення космасу. Яны накіраваны на стварэнне базавых кампанентаў і гатовых касмічных сістэм з укараненнем найноўшых тэхналогій. Праведзена вялікая работа па фарміраванні дагаворна-прававой базы, вызначаны доўгатэрміновыя прыярытэты двухбаковага супрацоўніцтва ў космасе.
Паспяхова функцыянуе сумесная наземная сістэма кіравання касмічнымі апаратамі, інфраструктура прыёму і апрацоўкі атрыманай інфармацыі. Наладжана дынамічнае і плённае супрацоўніцтва па лініі навуковых арганізацый і праектных бюро.
Адно з самых перспектыўных напрамкаў сёння – стварэнне найноўшых комплексаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з улікам сучасных патрабаванняў да адрознівальнай здольнасці, сістэм кіравання, збору і аналізу даных. На дадзены момант ужо завершана эскізнае праектаванне расійска-беларускага касмічнага апарата для высокадэтальнай здымкі Зямлі з найвышэйшым прасторавым дазволам – 0,35 метра. У 2023 годзе плануецца пачаць яго выраб, а запуск чакаецца ў 2028 годзе. У далейшым магчыма стварэнне цэлай групоўкі спадарожнікаў на адзінай тэхналагічнай платформе.
Рэалізуецца сумесны праект па адпраўцы беларускага касманаўта на расійскі сегмент Міжнароднай касмічнай станцыі. У ходзе нядаўняга візіту ў Мінск дэлегацыі "Роскосмоса" на чале з генеральным дырэктарам Юрыем Барысавым адбылася сустрэча са старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Гусаковым, у ходзе якой абмяркоўваўся праект навуковай праграмы беларускага касманаўта, які ўключае дзевяць работ па шэрагу напрамкаў. У бліжэйшы час "Роскосмос" пачне ўзгадненне кандыдатуры касманаўта з міжнароднымі партнёрамі па МКС.
Гісторыя айчыннай касманаўтыкі не раз паказала: ніякія санкцыі і штучныя абмежаванні не могуць нам перашкодзіць у дасягненні пастаўленых мэт. Талент навукоўцаў, інжынераў і канструктараў, прафесіяналізм касманаўтаў – прадаўжальнікаў слаўнай справы Юрыя Гагарына – не згублены, а прымножаны. Упэўнены, наперадзе нас чакаюць новыя вышыні і адкрыцці на карысць свету і ўсяго чалавецтва.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Наш герой: што памятаюць у беларускай вёсцы
пра касманаўта Кавалёнка?