МІНСК, 30 мая – Sputnik. Выканкам СНД чакае, што на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін-удзельніц Садружнасці, якое пройдзе ў Сочы 8-9 чэрвеня, будзе падпісана пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі, заявіў генеральны сакратар арганізацыі Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Праца над гэтым дакументам ішла больш за 10 гадоў.
"Мы вельмі спадзяемся, што гэта пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі будзе падпісана. Па крайняй меры ў нас такая надзея ёсць, падставы для гэтага ёсць", - падкрэсліў ён.
Паводле яго слоў, для падпісання пагаднення на чэрвеньскім саміце ў краінах-удзельніцах ужо завяршыліся ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.
Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкіста, Туркменістана і Узбекістана, якія збяруцца ў Сочы, абмяркуюць пытанні эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва. У прыватнасці, канцэпцыю па прамысловай кааперацыі краін СНД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лаўроў: ЗША хочуць пасварыць краіны СНД з Расіяй
Малдова збіраецца выйсці з МПА СНД – кіраўнік парламента
СНД плануе з'яднаць рускамоўных людзей па ўсім свеце – Грозаў