МІНСК, 31 мая – Sputnik. На БелАЭС пачаўся этап вопытна-прамысловай эксплуатацыі другога энергаблока, адпаведны для гэтага дазвол ужо выдадзены Дзяржатамнаглядам, паведаміла прэс-служба беларускага энергетычнага ведамства.
Як растлумачылі ў міністэрстве, плануецца паэтапна павялічыць магутнасці рэактарнай устаноўкі энергаблока з 50% да 100%.
Разам з гэтым будзе праведзена шмат выпрабаванняў тэхналагічных сістэм і абсталявання на розных рэжымах работы блока, у тым ліку з яго адключэннем ад сеткі.
"Усяго такіх выпрабаванняў будзе больш за 200. Цяпер ідзе ўздым магутнасці рэактара блока да 75% ад намінальнай", - дадалі ў Мінэнерга.
Нагадаем, на другім энергаблоку зараз праводзіцца комплексная праверка тэхнічных характарыстык абсталявання і сістэм у рамках праграмы энергетычнага пуску.
Так, у пятніцу, 26 мая, спецыялісты пачалі дынамічныя выпрабаванні ў рэжыме поўнага абясточвання блока з яго адключэннем ад энергасістэмы. Пасля гэтага блок быў уключаны ў сетку на 50% магутнасці.
Другі энергаблок БелАЭС
Другі энергаблок атамнай электрастанцыі на 40% магутнасці рэактарнай устаноўкі быў уключаны ў сетку 13 мая 2023 года. З моманту ўключэння было выпрацавана больш за 45 млн кілават-гадзін электрычнай энергіі.
У Мінэнерга раней паведамлялі, што вывад энергаблока на 100% магутнасць, правядзенне комплекснага апрабавання на намінальнай магутнасці на працягу 15 сутак і гатоўнасць папярэдняй прыёмкі адбудуцца ў 2023 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Другі блок БелАЭС уключаны ў сетку пасля планавых выпрабаванняў
Мінск і Масква абмеркавалі пытанні стварэння аб’яднанага рынку электраэнергіі
Галоўчанка: БелАЭС – важнейшы праект дзесяцігоддзя