Лукашэнка: Беларусь не дапусціць сілавога сцэнарыя захопу ўлады ў краіне

Баевікоў, якім ставяць задачы па ўчыненні тэрактаў і дыверсій, рыхтуюць у Польшчы, Літве і ва Украіне, сказаў прэзідэнт.
Sputnik
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Захад рыхтуе сілавы сцэнарый захопу ўлады ў Беларусі, пра гэта прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі спецслужбаў краін СНД у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Што датычыцца Беларусі, магу адзначыць, што ў Польшчы, Літве і Украіне вядзецца навучанне членаў незаконных узброеных фарміраванняў, робяцца спробы стварэння спячых экстрэмісцкіх ячэек непасрэдна ў краіне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што ў спакоі Беларусь не пакінуць, і ў рэспубліку з розных краін рыхтуецца перакідванне баевікоў.
"Баевікам ставяцца задачы па ўчыненні дыверсій і тэрактаў на нашай тэрыторыі", - дадаў прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што беларускія ўлады бачаць, што рыхтуецца сілавы сцэнарый захопу ўлады ў краіне, і не дапусцяць яго.

"Палкі, харугвы і легіёны"

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Захад рыхтуецца да ўварвання ў рэспубліку і мае намер знішчыць краіну. Паводле яго слоў, "поўным ходам ідзе фарміраванне нейкіх палкоў, харугваў, легіёнаў для наступнага перавароту ў Беларусі".
Беларускі лідар сказаў, што на Захадзе са "збеглых" беларусаў рыхтуюць баевікоў, бо іх не шкада выкарыстоўваць. Пры гэтым на тэрыторыю Беларусі закідваюцца тэрарысты для здзяйснення дыверсій і актаў запалохвання. Акрамя таго, паводле слоў Лукашэнкі, фіксуюцца спробы стварэння ячэек для каардынацыі пратэстаў, перадача грошай і зброі.
У канцы мая экс-намеснік міністра нацабароны Польшчы генерал Вальдэмар Скшыпчак паведаміў, што ў Беларусі сапраўды рыхтуецца "пераварот", і ў ім могуць быць задзейнічаны беларусы, якія зараз прымаюць удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны.
Ён заявіў, што Польшча гатова аказаць дапамогу ўзброеным фарміраванням, якія выступяць супраць беларускіх улад. У выпадку абвастрэння сітуацыі ў Беларусі генерал папярэдзіў аб вялікай плыні бежанцаў, якія могуць адправіцца ў Польшчу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Канфіскаваная ўзрыўчатка для тэрактаў у Беларусі была амерыканскай – ТБ
ФСБ: спынена дзейнасць агентурнай разведкі Украіны ў Крыме
Заходнія спецслужбы не аслабляюць актыўнасці на тэрыторыі Расіі – Пяскоў