Мінадукацыі адказала на "гарачыя пытанні" па выніках скандальнага ЦЭ

Пасля здачы першага ЦЭ па мовах абітурыенты і іх бацькі абурыліся атрыманымі вынікамі, яны запатрабавалі ад РІКВ пераліку балаў.
Sputnik
МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі дало адказы на самыя распаўсюджаныя і "гарачыя" пытанні па выніках ЦЭ, якія паступілі ў ведамства ад беларусаў падчас прыёму грамадзян, на чат-бот, а таксама праз інтэрнэт.
Растлумачэнні апублікаваны ў афіцыйным Telegram-канале профільнага ведамства.
Так, у міністэрстве растлумачылі, што методыка пераводу першасных балаў у тэставыя выкарыстоўваецца ў Беларусі з 2019 года і адпаведным загадам ведамства прынята рашэнне выкарыстоўваць яе і для разліку вынікаў цэнтралізаванага экзамену.
Вынікі рэпетыцыйнага ЦЭ, які быў праведзены 28 студзеня, таксама былі разлічаны па гэтай методыцы.
"У сувязі тым, што з 2019 года не ўносіліся ніякія змены ў методыку пераводу першасных балаў у тэставыя, інфармаванне грамадскасці не праводзілася. Вынікі ЦЭ ад 14 мая 2023 года (па мовах на выбар – беларуская або руская - Sputnik) таксама выкананы па гэтай методыцы", - гаворыцца ў паведамленні.
Што да разыходжанняў паміж шкалой пераводу ЦТ-2022 і ЦЭ-2023, то яны, як растлумачылі ў міністэрстве, абумоўлены базавым узроўнем тэстаў цэнтралізаванага экзамену.
У сувязі з гэтым вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання па падрыхтоўцы да ЦТ могуць не поўнасцю адпавядаць вынікам ЦЭ, дадалі ў прэс-службе Мінабра.
Разам з тым, у міністэрстве паведамілі, што праца міжведамаснай камісіі, якая займаецца гэтымі пытаннямі, працягваецца.

Скандал на ЦЭ: што адбылося

Нагадаем, абітурыенты і іх бацькі абурыліся атрыманымі вынікамі за першы цэнтралізаваны экзамен па рускай і беларускай мовах і запатрабавалі пераліку балаў ад РІКВ.
Сітуацыю пракаменціраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, сістэма падліку балаў на ЦЭ павінна быць зразумелай і звычайнай.
Мінадукацыі стварыла спецыяльную групу, куды ўвайшлі матэматыкі, інфарматыкі і спецыялісты па апрацоўцы вынікаў. Цяпер яны займаюцца комплекснай праверкай карэктнасці разлікаў балаў за першы ЦЭ.
Як запэўніў міністр адукацыі Андрэй Іванец, у выпадку выяўлення памылак міністэрствам адукацыі будуць прыняты ўсе неабходныя меры па іх устараненні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінадукацыі нагадала, што вынікі ЦЭ не падлягаюць перагляду
Амаль 900 стобальнікаў: Мінадукацыі апублікавала вынікі першага ЦЭ
Петрышэнка: да ўступнай кампаніі – 2023 усё гатова