Успомніць усіх памерлых: у праваслаўных прайшла Траецкая субота

Напярэдадні вернікі падалі ў храмы запіскі аб тым, каб падчас царкоўнай службы ўзгадалі іх родных і блізкіх.
Sputnik
Асаблівы дзень памінання памерлых родных і блізкіх – Траецкую Бацькоўскую суботу –адзначае праваслаўная царква 3 чэрвеня 2023 года.
Траецкая субота адзначаецца заўсёды напярэдадні Сёмухі, ці Пяцідзесятніцы, кожны год яна выпадае на розныя даты. Пяцідзесятніца заўсёды прыходзіцца на 50-ы дзень пасля Вялікадня.
"Традыцыя маліцца перад Тройцай за памерлых існуе з апостальскіх часоў, калі было ўстаноўлена, што Тройца – гэта дзень нараджэння Царквы", - распавялі ў Беларускім экзархаце.
Традыцыя маліцца перад Тройцай за памерлых існуе з апостальскіх часоў
"Прынята памінаць падчас асаблівага богаслужэння не толькі блізкіх і родных, але і тых, каго не ведаюць па імёнах, усіх, хто калісьці жыў на зямлі, у тым ліку безыменных воінаў, якія загінулі, абараняючы Айчыну нашу ў розныя гады і стагоддзі", - распавялі Sputnik свяшчэннікі, тлумачачы сэнс гэтага асаблівага дня – Траецкай памінальнай суботы.

Субота – памінальны дзень

З усіх памінальных субот у праваслаўным календары дзве называюцца Сусветнымі – гэта Траецкая Бацькоўская субота і Мясапусная субота напярэдадні Вялікага посту. Падчас Вялікага посту таксама ёсць яшчэ дзве асаблівыя памінальныя суботы – другая і трэцяя.
Суботні дзень у праваслаўі заўсёды прысвечаны памінанню памерлых – гэта сёмы дзень тыдня, перад нядзеляй. Кожная нядзеля лічыцца малым Вялікаднем і тыдзень у праваслаўных пачынаецца не з панядзелка, а з нядзелі.
Суботні дзень у праваслаўі заўсёды прысвечаны памінанню памерлых

Традыцыі Траецкай Бацькоўскай суботы

Свяшчэннікі расказалі, што на Траецкую суботу лічыцца правільным заказваць Саракавуст – штодзённае малітвенае памінанне памерлых на працягу 40 дзён.
"Варта звярнуць увагу, што Саракавуст заказваецца ў тых храмах, дзе службы бываюць кожны дзень, – гэта кафедральныя храмы, манастырскія, усе вялікія цэрквы. Галоўнае – каб Саракавуст не перарываўся. Бо ў маленькіх цэркаўках не кожны дзень здзяйсняюцца службы", - распавялі свяшчэннікі.
Акрамя наведвання царквы ў народзе існуе традыцыя на Траецкую суботу прыходзіць на могілкі, каб успомніць сваіх продкаў. "На Сёмуху – а менавіта так у народзе ў беларусаў называецца Тройца – на могілках бралі салодкія бліны, каб успомніць памерлых", - распавялі культуролагі.
Існуе традыцыя на Траецкую суботу прыходзіць на могілкі, каб успомніць сваіх продкаў
Лічыцца, што вельмі моцна бедаваць і плакаць па памерлых у гэты дзень нельга.
У народзе таксама заўсёды існавала забарона на правядзенне ў гэты дзень вяселля, пышных урачыстасцей. "Гэты дзень – посны. І тычыцца гэта не толькі ежы", - адзначылі культуролагі.
Акрамя гэтага, у суботу перад Тройцай нельга было купацца ў вадаёмах: у беларускім фальклоры Траецкі тыдзень называецца яшчэ Русальным.
У суботу перад Тройцай нельга купацца ў вадаёмах
Існуюць і асаблівыя прыкметы надвор’я, звязаныя менавіта з Траецкай суботай. Так, калі з’явілася вясёлка ў гэты дзень – чакай удачы і дабрабыту, а дождж абяцае багацце. Калі будзе раса – да ранніх замаразкаў, а калі будзе горача – лета будзе засушлівае.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Бацькоўскія суботы Вялікага посту: што трэба ведаць праваслаўным вернікам
Як беларусы Дзяды дзедуюць, або "Не ад нас тое пайшло й не на нас яно кончыцца"
Тоўстая вячэра, або "Заўсягды, як на Дзяды"