Дзень Святога Духа – адно з самых паважаных свят праваслаўнага календара.
Гісторыя з'яўлення свята
Гэты дзень ўстанавілі ў гонар Святога Духа – адной з выяў трыадзінага Бога. Хрысціяне лічаць, што Святы Дух і зараз дзейнічае ў Храме гэтак жа, як яшчэ ў часы апосталаў. Таксама важнае адрозненне ўспрымання Святога Духа ў праваслаўных і каталікоў: у першых ён – паўнапраўны і роўны іншым элемент Святой Тройцы, а у другіх зыходзіць з Айца і Сына.
Святы Дух у праваслаўных паўнапраўны і роўны іншым элемент Святой Тройцы
© Sputnik / РИА Новости
/ Згодна з Вучэннем, спасланне Святога Духа выглядала як з’яўленне полымя – агонь акружыў кожнага апостала – вучня Ісуса. Пасля гэтага апосталы і напоўніліся Святым Духам, а таксама атрымалі магчымасць размаўляць на мностве моў – гэта дапамагло ім у прасоўванні хрысціянскага вучэння. У вобразе агню Дух Святы сышоў і ў знак ачышчэння ад грахоў і сагравання душ.
Менавіта так і з’явілася вучэнне аб адзіным Богу – дакладней, так яно стала вядома апосталам, а пасля – і ўсім вернікам. У гонар гэтых традыцый на наступны дзень пасля Сёмухі хрысціяне і святкуюць Духаў дзень.
Менавіта так і з’явілася вучэнне аб адзіным Богу
© Sputnik / Вольга Караленка
Што трэба і чаго нельга рабіць?
Згодна з праваслаўнымі традыцыямі, на Духаў дзень абавязкова трэба пакінуць усе зямныя працы. Вядома, у Беларусі зрабіць гэта досыць цяжка: адзначаюць свята ў панядзелак, які з’яўляецца ў рэспубліцы працоўным днём.
Аднак у цэлым шэрагу краін Духаў дзень – выхадны: напрыклад, у Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі, Украіне, Францыі і некаторых іншых краінах. Там вернікі могуць прытрымлівацца прадпісання – бо працаваць нельга на Духаў дзень не толькі ў праваслаўных, але і ў каталікоў.
Працаваць на Духаў дзень нельга
© Photo : Альфред Микус
Таксама лічыцца, што на Духаў дзень нельга займацца "зямнымі работамі" – напрыклад, араць.
На Духаў дзень прынята памінаць памерлых сваякоў і сяброў.
Акрамя таго, лічыцца, што ў гэты дзень варта хадзіць па траве басанож – каб зарадзіцца здароўем і сіламі на ўвесь год наперад. Раней лічылася, што сабраныя ў гэтае свята гаючыя травы валодаюць лепшымі ўласцівасцямі.
Казалі раней і тое, што на Духаў дзень можна літаральна "змыць свае грахі". Да гэтакага павер’я ў Царкве ставяцца не вельмі добра, бо забабоны звязаны з "русалчыным тыднем", які пачынаецца якраз пасля Сёмухі.
"Русалчын тыдзень" пачынаецца якраз пасля Сёмухі
© Sputnik / Альфред Микус
Як святкаваць Духаў дзень?
Праваслаўныя храмы на Духаў дзень заўсёды здзяйсняюць асобнае богаслужэнне ў гонар Усясвятога, Жыватворчага і Усёмагутнага духа – так вернікі ўслаўляюць Святога Духа.
Вялікая вячэрня пачынаецца ў дзесяць гадзін дня з малітвы "Цару нябесны", пасля чаго чытаюць яшчэ шэсць малітваў.
І без асаблівых рытуалаў можна наведаць на Духаў дзень храмы – паставіць свечку або прыкласціся да іконы.
Царква на Духаў дзень заўсёды здзяйсняе асаблівае богаслужэнне
© Sputnik / Виктор Толочко
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"