На выставе традыцыйна прадстаўлены дасягненні аграрнага сектара – ад трактароў і іншай сельгастэхнікі да жывёл самых розных масцей і парод і разнастайных пачастункаў, на якія хапіла фантазіі вытворцаў. І ўсё гэта – пад фальклорную музыку, якая нязменна суправаджае мерапрыемствы аграрнай тэматыкі.
Ажыятаж публікі, як заўсёды, выклікалі павільёны з дэгустацыяй, тут не толькі было што пакаштаваць – і розныя віды каўбас, і кашу, і юшку, і шашлык, і шмат чаго яшчэ; але і было на што паглядзець – спецыяльна для выставы ствараліся слоеныя пірагі з сала і мясныя тарты накшталт "Ленінградскага", будаваліся казачныя хаткі з каўбасы, выпякаліся з цеста млыны, замкі і нават трактары з камбайнамі.
Дарэчы, камбайны і іншую тэхніку можна ўбачыць і ў арыгінальным маштабе. Спецыяльна для "Белагра" ў сёлетняй экспазіцыі сабралі рарытэты савецкіх часоў, з якіх пачыналася апрацоўка палёў у рэспубліцы, побач з імі – тэхніка, якая працуе на палях зараз, і перадавыя кітайскія дроны, якія ўжо некалькі гадоў выкарыстоўваюць для арашэння палёў у Беларусі.
Асобная частка павільёнаў "Белагра" адведзена жывёлам. Тут ёсць і каровы, і свінні, і авечкі, і трусы, і коні, і быкі. Пароды – ад мясцовых і звыклых да самых экзатычных, якія разводзяць у эксперыментальных гаспадарках.
Сёння гледачам абяцаны конкурс на лепшую племянную карову малочнай пароды. За тытул самай эфектнай бурай Беларусі будуць змагацца 24 прэтэндэнткі, іх адбіралі з розных гаспадарак і нават вучылі хадзіць па подыуме.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Каўбасны дом і каровы на подыуме: "Белагра-2023" адкрылася пад Мінскам
Аграсектар Беларусі штодня зарабляе $23 млн – віцэ-прэм’ер
Пасол РФ: супрацоўніцтва ў хімічнай галіне садзейнічае развіццю аграсектара