Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Прадказальна: Захарава аб рэакцыі Захаду на сітуацыю вакол Кахоўскай ГЭС

Частка Кахоўскай гідраэлектрастанцыі была разбурана ў выніку абстрэлаў, у расійскім МЗС мяркуюць, што інцыдэнт павінен стаць прадметам міжнароднага расследавання.
Sputnik
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Рэакцыя краін калектыўнага Захаду на інцыдэнт з Кахоўскай гідраэлектрастанцыяй цалкам прадказальная, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

"Рэакцыя Захаду на 100% прадказальная ва ўсіх падобных сітуацыях. Гэта бясконцае жаданне абвінаваціць Расію ва ўсім, што адбываецца, незалежна ад таго, адбываецца гэта на самай справе ці гэта з’яўляецца плёнам уяўлення", - сказала яна ў эфіры радыё Sputnik.

На думку дыпламата, абвінавачанне Масквы ў тэракце на ГЭС стала часткай інфармацыйна-псіхалагічнай вайны, разгорнутай Захадам супраць Расіі. Мэтай кампаніі з’яўляецца павелічэнне фінансавання Кіева.
Як адзначае Захарава, Захад будзе выдаваць фэйкі па электрастанцыі, каб адвесьці ад сябе падазрэнні. Прэс-сакратар расійскага МЗС удакладніла, што сітуацыя з Кахоўскай ГЭС павінна стаць часткай міжнароднага расследавання.
Раней пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Небензя заявіў аб тым, Масква ўскладае адказнасць за трагедыю вакол разбурэння станцыі на Кіеў і "заходніх апекуноў", якія нашпігоўваюць яго зброяй.
Паводле яго слоў, дыверсія Кіева мела дзве мэты: прыцягнуць максімальную ўвагу для перагрупоўкі падраздзяленняў УСУ, а таксама прычыніць максімальную гуманітарную шкоду насельніцтву раёнаў, якія прылягаюць да ГЭС.
Ён таксама выказаў надзею, што ААН пры расследаванні падрыву на Кахоўскай АЭС не паўторыць памылак, як гэта адбылося ў некаторых іншых выпадках, у прыватнасці, з падрывам газаправодаў "Паўночны паток".

Што здарылася з ГЭС

Верхняя частка Кахоўскай гідраэлектрастанцыі была разбурана з-за абстрэлаў у ноч на 6 чэрвеня. Сама дамба вадасховішча не пацярпела.
Удар па ГЭС, як мяркуецца, наносіўся ўкраінскімі войскамі з РСЗА "Ольха".
Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, што гаворка ідзе аб наўмыснай дыверсіі Кіева, спланаванай і ажыццёўленай па загадзе кіеўскага рэжыму. Ён адзначыў, што абстрэл ГЭС, верагодна, звязаны з няўдалым "контрнаступленнем" УСУ.
Кахоўская ГЭС – шостая (ніжняя і апошняя) ступень каскада дняпроўскіх гідраэлектрастанцый, яна была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1955-56 гадах. ГЭС знаходзіцца на адлегласці пяці кіламетраў ад горада Новая Кахоўка Херсонскай вобласці.
Гідраэлектрастанцыя забяспечвае гадавое рэгуляванне сцёку Дняпра для харчавання электраэнергіяй, арашэння і водазабеспячэння засушлівых раёнаў, а таксама навігацыю ад Херсона да Запарожжа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Ваенны эксперт ацаніў наступствы тэракта на Кахоўскай ГЭС
Абстрэл УСУ Кахоўскай ГЭС – галоўнае да гэтага часу
У Крамлі назвалі разбурэнне Кахоўскай ГЭС наўмыснай дыверсіяй Кіева