МІНСК, 9 чэр – Sputnik. ЕАЭС забяспечаны харчаваннем уласнай вытворчасці на 97% і адчувае сябе ўпэўнена ў плане харчовай бяспекі, заявіла афіцыйны прадстаўнік ЕЭК (Еўразійскай эканамічнай камісіі) Ія Малкіна падчас тэлемоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
ЕЭК у бліжэйшы час дасць свае прапановы па стварэнні надзвычайнага харчовага фонду.
"Камісія будзе думаць, як рэалізаваць гэтую ініцыятыву. Пакуль што не было прынята канкрэтных рашэнняў", - удакладніла Малкіна.
Яна дадала, што ў ЕАЭС у цэлым няма праблем з забяспечанасцю прадуктамі харчавання. Хоць назіраецца невялікі недахоп агародніны і садавіны, але гэта лёгка папаўняецца з дапамогай дзяржаў-партнёраў. Напрыклад, актыўныя пастаўкі ідуць з Узбекістана.
Ідэя стварэння фонду – гэта ініцыятыва прэм’ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна. На Міжурадавым савеце ЕАЭС у Сочы ён заявіў, што такі фонд патрэбен ва ўмовах нестабільнасці на знешніх рынках. Таксама, на яго думку, неабходна і сістэма аператыўнага маніторынгу таго, як краіны-удзельніцы Саюза забяспечаны харчаваннем.
Раней у справаздачы Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) гаварылася, што Беларусь забяспечана бульбай на 100% ад патрэбнасцей. Пры гэтым у Казахстане ўзровень вышэйшы – 104%, а ў Арменіі – 101%.
Але ў шэрагу краін ЕАЭС, а таксама ва Узбекістане і Таджыкістане, не збалансаваны рацыён харчавання сярэднестатыстычнага жыхара. У штодзённым меню дамінуюць таннейшыя прадукты расліннага паходжання.
Спажыванне некаторых прадуктаў харчавання ў некаторых краінах пакуль што ніжэй за прынятыя нормы. У Арменіі, напрыклад, ужываюць менш рыбы, чым трэба. Тое ж самае там і з "малочкай".
У Беларусі пакуль што не дацягваюць па малочнай прадукцыі, рыбе, яйках і бульбе. У той жа час Беларусь добра забяспечана малаком і малочнымі прадуктамі – на 263%. Па цукру гэты ўзровень 141%, па мясе – 134%, яйках – 128%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Міжурадавы савет ЕАЭС у Сочы: ці ёсць прагрэс у рашэнні планавых пытанняў
Мішусцін прапанаваў стварыць у ЕАЭС надзвычайны харчовы фонд
Тавараабарот ЕАЭС з Кітаем пастаянна расце – Сляпнёў