Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

"Патрэбен план": Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным дзеянні ва ўмовах санкцый – відэа

Расійскі і беларускі лідары сустрэліся ў пятніцу ў рэзідэнцыі "Бочаров ручей" у Сочы, каб у нефармальнай абстаноўцы абмеркаваць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння – ад эканомікі да паставак ТЯЗ. Фрагмент сустрэчы глядзіце на відэа.
Sputnik
У Беларусі і Расіі ёсць шэраг эканамічных пытанняў, але гэта не праблемныя пытанні і яны вырашаюцца, адзначыў прэзідэнт Беларусі ў размове з расійскім калегам, Лукашэнка дадаў, што ў гэтым напрамку ўрады дзвюх краін працуюць эфектыўна.
"Самае галоўнае мы ведаем, што рабіць і ў якім напрамку рухацца… Думалі, будзе горш, але пакуль крыху лепш", - ацаніў беларускі лідар эфект ад заходніх санкцый, уведзеных супраць рэспублікі.
Да плана дзеянняў ва ўмовах санкцый, які прадумаюць Расія і Беларусь, у перспектыве могуць далучыцца іншыя краіны постсавецкай прасторы, лічыць Лукашэнка.
"Нам трэба арыентавацца на свае сілы і на сябе. Калі мы выпрацуем такі план дзеянняў, то нашы партнёры абавязкова падключацца, я ўпэўнены – і Казахстан у рамках ЕАЭС, і Узбекістан. Створым прывабныя ўмовы", - сказаў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пуцін расказаў, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя
Мішусцін прапанаваў стварыць у ЕАЭС надзвычайны харчовы фонд
Мінск высока ацаніў пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі ў СНД