Пуцін прапанаваў стварыць марку "Сделано в СНГ"

Расійскі лідар лічыць, што неабходна больш энергічна нарошчваць прамысловую кааперацыю краін Садружнасці.
Sputnik
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Расія адкрыта да супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў ЕАЭС і краін СНД у Сочы ў пятніцу.
Прэзідэнт РФ лічыць, што трэба стварыць агульную сістэму, якая аб’яднала б нацыянальныя платформы электронных дзяржпаслуг і электронных урадаў. Таксама ён заклікаў больш энергічна працаваць у прамысловай кааперацыі і ствараць новыя сумесныя вытворчасці.
"Нічога супраць ніхто не мае, калі гэта будзе пад агульнай маркай "Сделано в СНГ". Усё роўна – галоўнае, каб ва ўсіх нашых краінах развівалася эфектыўнае ўзаемадзеянне", - сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, важна, каб агульны брэнд стаў вядомы і папулярны ў спажыўцоў ва ўсіх краінах Садружнасці.
Падобны агульны брэнд хацелі зрабіць у Еўрапейскім саюзе. Маркіроўку Made in EU прапанавалі яшчэ каля 20 гадоў таму, але тады краінам-удзельніцам Саюза так і не ўдалося дамовіцца, Еўракамісія не зацвердзіла гэтае рашэнне.
У той жа час у Еўрасаюза ёсць агульная маркіроўка CE (Conformité Européenne – Еўрапейская адпаведнасць), якая паказвае, што тавар адпавядае стандартам, прынятым ва ўсім аб’яднанні. Такая ж практыка ёсць і ў ЕАЭС – гэта тры лацінскія літары EAC, якія расшыфроўваюцца як Eurasian Conformity (Еўразійская адпаведнасць).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Патрэбен план": Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным дзеянні ва ўмовах санкцый – відэа
ЕЭК дасць прапановы па надзвычайным фондзе харчавання
Тавараабарот Расіі і Беларусі вырас на 11% – Мішусцін