Ядзерная зброя ў Беларусі

Пуцін расказаў, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя

Расійская тактычная ядзерная зброя размяшчаецца на беларускай тэрыторыі для таго, каб забяспечыць пытанні бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам распавёў, калі пачнецца размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ) у Беларусі.
Сёння прэзідэнты Беларусі і Расіі праводзяць нефармальную сустрэчу ў рэзідэнцыі "Бочаров ручей". Расійскі лідар запэўніў свайго беларускага калегу ў тым, што ў пытаннях гарантавання бяспекі сітуацыя стабільная.
Паводле яго слоў, што датычыцца найбольш адчувальных пытанняў, аб якіх раней дамаўляліся з беларускім лідарам, усё ідзе як намечана.
"7-8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў. Адразу ж пачнем мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў", - падкрэсліў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Размяшчэнне ТЯЗ у Беларусі

Раней стала вядома, што расійская тактычная ядзерная зброя будзе размешчана ў рэспубліцы па просьбе беларускіх улад. Гэта мера павінна гарантаваць бяспеку Саюзнай дзяржавы на заходніх межах.
Беларускія лётчыкі і зенітчыкі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Расіі, каб атрымаць навыкі абыходжання са спецыяльным відам узбраенняў.
Плануецца, што ў Беларусі будуць знаходзіцца тактычныя ядзерныя зарады, якія могуць размяшчацца на Су-25 і АТРК "Искандер-М".
Кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу 25 мая бягучага года падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на ​​беларускай тэрыторыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
У Беларусі праходзяць вучэнні з ракетнымі комплексамі "Искандер-М"
Ядзерныя пагрозы НАТА вымушаюць Расію і Беларусь прымаць меры – Шайгу
МЗС раіць не правакаваць РФ у святле размяшчэння ТЯЗ у Беларусі