Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусы хутка змогуць лятаць прамым рэйсам у Пскоў

Самалёт Embraer-190, які злучыць паміж сабой расійскі Пскоў і беларускую сталіцу, будзе лятаць два разы на тыдзень.
Sputnik
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Расійская авіякампанія Nordwind Airlines запускае прамыя рэйсы з Пскова ў Мінск і назад, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале беларускага нацыянальнага аэрапорта.
Такім чынам, расійскі авіяперавозчык плануе пашырыць палётную праграму летняга раскладу. Адзначаецца, што палёты будуць ажыццяўляцца сумесна з авіякампаніяй "Икар".
Скарыстаць прапанову можна будзе ўжо з 19 ліпеня. Самалёт будзе лятаць паміж Псковам і Мінскам два разы на тыдзень, палёты будуць выконвацца на самалётах Embraer-190 з кампаноўкай 110 пасажырскіх месцаў.
"Рэйсы ў Мінск стануць першымі міжнародным пералётамі з аэрапорта Пскова за апошнія 10 гадоў", - гаворыцца ў паведамленні.
Разам з тым, гэта не адзіныя рэйсы авіякампаніі Nordwind Airlines у Беларусь – з вясны гэтага года яна выконвае прамыя рэгулярныя палёты ў Мінск з Пермі і Ніжняга Ноўгарада.

Расклад авіярэйсаў

У Нацыянальным аэрапорце Мінск паведамілі, што з 19 ліпеня самалёт будзе лятаць па серадах.
З Мінска ён будзе вылятаць у 13:05 і прызямляцца ў Пскове ў 14:20. Назад у беларускую сталіцу самалёт адправіцца ў 15:20, час прылёту ў пункт прызначэння – 16:40.
З 22 ліпеня дадасца яшчэ адзін рэйс – па суботах. З Мінска ў Пскоў самалёт будзе вылятаць у 12:50, у Пскове ён прызямліцца ў 14:05. У зваротным напрамку самалёт вылятае ў 15:05 і ў 16:25 будзе ўжо ў паветранай гавані беларускай сталіцы.
Варта звярнуць увагу, што час паказваецца мясцовы для кожнага аэрапорта.

Колькі каштуе білет

Кошт білета ў адзін бок – з Мінска ў Пскоў – стартуе ад 5 943 расійскія рублі, па курсе на 12 чэрвеня гэта складае амаль 215 беларускіх рублёў.
У палёце давядзецца правесці крыху больш за гадзіну.
Кошт білетаў туды і назад стартуе ад 11 159 расійскіх рублёў або крыху больш за 403 беларускія рублі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Самалёты з Мінска ў Туркменістан будуць лятаць часцей
"Белавія" пачне лятаць у Абу-Дабі, але не летам
Эксперты расказалі, дзе можна бюджэтна правесці водпуск