Беларусь атрымала ад Расіі зброю з ядзерным зарадам у тры разы больш магутную, чым бомбы, выкарыстаныя ў Хірасіме і Нагасакі, заявіў Аляксандр Лукашэнка напярэдадні ў інтэрв’ю каналу "Россия 1". Відэафрагмент інтэрв’ю апублікаваў блізкі да кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул першага".
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь і ён асабіста з’яўляюцца цэллю і зараз, але пры наяўнасці ядзернай зброі на тэрыторыі краіны будзе чым адэкватна адказаць на магчымую агрэсію.
"Я яму (Пуціну – Sputnik) кажу: калі ў цябе з тактычнымі боезарадамі праблема, ты мне вось сюды, у "Паланэз", упіхні ядзерны зарад. Ён мне кажа: "Нам лягчэй паставіць". Тады я кажу: трэба пастаўляць, таму што мы бачым сітуацыю", - растлумачыў беларускі лідар.
Беларускі лідар адзначыў, што тактычная ядзерная зброя ад Расіі пачала ўжо паступаць у Беларусь, пляцоўкі для яе размяшчэння ўжо часткова адноўлены, іх у Беларусі, паводле слоў Лукашэнкі, "як сабак у вёсцы".
Кіраўнік дзяржавы таксама растлумачыў, якім чынам будзе прымацца рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі, і як яно будзе ўзгадняцца лідарамі дзвюх краін.
"Слухайце, калі пачнецца вайна, я што – буду глядзець па баках? Так, не. Зняў трубку, дзе б ён ні быў, ён зняў; ён патэлефанаваў – я зняў; у любы момант! Таму, ну, што тут за праблема: узгадніць нанясенне нейкага там удару? Гэта не пытанне", - адзначыў Лукашэнка.
Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб тым, што ў яго "няма нейкай узлаванасці" да Уладзіміра Зяленскага на фоне канфлікту ў суседняй краіне.
"Калі б на яго месцы Пуцін быў, я на яго быў бы злы, таму што чалавек разумее, што ён робіць. Ён ведае, што такое вайна. Ён ваенны чалавек. Але Валодзя Зяленскі, ён не спецыяліст, не прафесіянал. Хоць ён вырас. Ён паспытаў гэтай пасады да СВА. Таму ён павінен быў разумець. І калі ты ў гэты воз упрогся, то, дарагі мой, дык ты ўжо адказвай", - лічыць Лукашэнка.
На думку беларускага лідара, Зяленскі "не разумее, што ён сам робіць яшчэ па многіх пытаннях". Нешта ён ужо асвоіў, таму і спытаць з яго неабходна, падкрэсліў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка: Украіна хоча ўцягнуць Беларусь у вайну па камандзе амерыканцаў
Асад: Захад развязаў трэцюю сусветную рукамі нацыстаў і тэрарыстаў – відэа
Расчараванне Захаду можа каштаваць Зяленскаму паста і жыцця – Мядзведзеў