Ці гатова беларускае грамадства да ўступлення краіны ў спецыяльную ваенную аперацыю РФ ва Украіне, і ў якой сітуацыі гэта можа адбыцца, расказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлевядучай Вользе Скабеевай для канала "Россия 1", поўную версію канал паказаў у эфіры 14 чэрвеня.
"Калі пачнецца вайна, я ў грамадства нічога пытацца не маю намеру. Гэта вайна, я павінен прымаць рашэнне. Грамадства, выбіраючы прэзідэнта па Канстытуцыі, ведала, што гэта ён прымае рашэнні і як галоўнакамандуючы аддае каманды і распараджэнні", - расказаў беларускі прэзідэнт.
Суразмоўніца беларускага лідара пацікавілася, якой павінна быць агрэсія супраць краіны, каб Беларусь пайшла на адкрытыя ваенныя дзеянні ў адказ. У прыватнасці, Скабеева прывяла ў прыклад нядаўні інцыдэнт на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах і правакацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы.
"Не, гэта далёка яшчэ не агрэсія. З такімі "мачулішчамі" мы спраўляемся і справімся. І з мяжой таксама… Гэта вельмі адчувальная, моцная правакацыя, дзе мы не дапрацоўваем. Цяпер пачалі дапрацоўваць. Упрэгліся ў гэтую праблему", - растлумачыў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка: расіяне навучыліся ваяваць, "Леапарды" гараць
Лукашэнка: у мяне ўжо няма нейкай азлобленасці да Зяленскага – відэа
Лукашэнка: ёсць вялікія перадумовы для заканчэння вайны ва Украіне