МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Расійскае пасольства ў Беларусі спадзяецца на развіццё адносін паміж Севастопалем і Мінскам, заявіў саветнік-пасланнік пасольства РФ у Беларусі Пётр Фралоў падчас тэлемоста з паўвостравам у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Мы са свайго боку будзем старацца максімальна спрасціць вырашэнне гэтых задач", - адзначыў Фралоў.
Дыпламат нагадаў, што паміж Мінскам і Севастопалем раней былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве. Паступова развіваецца і культурнае ўзаемадзеянне. Пётр Фралоў нагадаў, што 12 ліпеня адкрываецца міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Плануецца, што на яго прыедзе калектыў Кацярыны Астахавай – дзіцяча-юнацкая студыя вольнага танца "Босиком" (Севастопаль). У 2022 годзе гэты калектыў прыняў удзел у запісе віншавальнага кліпа ў гонар чарговай гадавіны заснавання Гродна.
Сяброўства з Крымам
У верасні 2022 года ўлады Мінска падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве з Севастопалем, а ў сакавіку 2023 года Крым прапанаваў арганізаваць перавалку беларускіх грузаў праз свае парты. Таксама рэгіён РФ зацікаўлены ў пастаўках камунальнай, будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі з Беларусі.
З паўвострава на беларускі рынак, у сваю чаргу, экспартуюцца садавіна, агародніна і віны. Наладжаны аўтобусныя рэйсы для турыстаў з Беларусі на курорты Крыма. Паводле слоў пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Крым пры прэзідэнце РФ Георгія Мурадава, амаль палова знешняга гандлю рэгіёна звязана з Беларуссю. Ён лічыць, што бакі маглі б пачаць сумесны праект па рыбным промысле.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Крым плануе ўстанавіць пабрацімскія сувязі з гарадамі Беларусі
Відэамост "Крымская вясна": погляд з Беларусі
Мульд: ніхто з крымчан не пашкадаваў аб выбраным шляху!