Лукашэнка распавёў, як ставіцца да сяброўства з Сі Цзіньпінам

Беларускі прэзідэнт упэўнены, што кантакты паміж Мінскам і Пекінам працягнуцца для ўмацавання ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.
Sputnik
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Кітая Сі Цзіньпіна з 70-годдзем, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Лукашэнка адзначыў, што Сі Цзіньпінь з’яўляецца "сапраўды народным лідарам вялікай дзяржавы", які робіць вялікі ўклад у падтрыманне міру ва ўсім свеце і садзейнічае глабальнаму прагрэсу.
На думку беларускага лідара, поспехі Кітая ў стварэнні мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы і адраджэнні кітайскай нацыі сталі магчымы дзякуючы кіраўніцтву менавіта Сі Цзіньпіна.
У аснове кіраўніцтва, паводле слоў Лукашэнкі, ляжыць "абсалютны давер партыі і сапраўднае служэнне свайму народу".
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што высока цэніць дружалюбныя і даверныя адносіны з Сі Цзіньпінам і шчыра рад, што вось ужо доўгія гады іх аб’ядноўвае "агульнае імкненне да пабудовы справядлівага шматпалярнага светапарадку і фарміравання ўмоў для комплекснага развіцця абедзвюх краін".
Беларускі лідар таксама ўзгадаў сустрэчу двух прэзідэнтаў у сакавіку гэтага года. Ён упэўнены, што кантакты паміж Мінскам і Пекінам прадоўжацца, каб яшчэ больш умацоўваць стратэгічнае партнёрства па розных напрамках.
Акрамя таго, Лукашэнка не сумняваецца, што Кітай зможа на найвышэйшым узроўні правесці чарговы форум міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс, адзін шлях".
"Рэспубліка Беларусь як першая краіна ва Усходняй Еўропе, якая далучылася да гэтага праекта, гатова прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемстве ў гэтым годзе і ўнесці новыя ідэі", - запэўніў беларускі лідар.
Ён таксама паабяцаў, што беларускі бок будзе садзейнічаць рэалізацыі кітайскай ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" і яе сумеснай пабудове.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларусь і Кітай будуць сумесна вырабляць электрамабілі
Панацэі ад украінскага крызісу няма – спецпрадстаўнік КНР
Генеральнае консульства Беларусі адкрылася ў Ганконгу