Як растлумачылі распрацоўшчыкі, навінка тальяцінскага прадпрыемства атрымала такую назву з-за павышанай праходнасці. Пад капотам у яе паўтаралітровы рухавік, у якім 160 конскіх сіл, ён працуе з 7-ступеньчатай рабатызаванай каробкай перадач.
Канцэптуальна аўтамабіль нагадвае кітайскі красовер FAW Bestune T77, які нядаўна з’явіўся і на беларускім рынку. У вытворчасць новую Lada абяцаюць запусціць ужо хуткім часам, выпускаць яе жадаюць на былым заводзе Nissan у Санкт-Пецярбургу.
Што датычыцца "Ауруса", то прэзентаваны на піцерскім форуме красовер Komendant у адрозненне ад раней запушчанага ў вытворчасць седана стаў даўжэй і цяжэй – 5,38 метра ў даўжыню і больш 3,2 тон у масе.
Турбіраваны рухавік аб’ёмам 4,4 літра і магутнасцю 598 конскіх сіл у спалучэнні з 9- ступеньчатай аўтаматычнай трансмісіяй дазваляе разганяцца да сотні за 6,5 секунд. Пры гэтым максімальная хуткасць, паводле "завадской настройкі", складае класічныя 220 км/г.
Komendant выкананы ў фірменнай стылістыцы Aurus: масіўны перад, вядомая рашотка радыятара з храміраванымі рамкамі. Усярэдзіне салона ўсё "дорага-багата": крэслы павышанай камфортнасці не толькі для кіроўцы, але і ўсіх траіх пасажыраў.
На дадзены момант Aurus лічыцца самым дарагім расійскім аўтамабілем. Сярэдні кошт новай мадэлі складае 35-37 млн расійскіх рублёў (415 – 440 тысяч долараў).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Бізнес Бенілюкса ўзаконіць свае адносіны з краінамі ЕАЭС
Выступленне Пуціна на форуме ў Пецярбургу - відэа
Фэйкавыя навіны ў эпоху глабалізацыі: выступленне Захаравай на ПМЭФ - відэа