Беларусам нагадалі, як правільна ісці ў водпуск

Графік працоўных водпускаў павінен зацвярджацца не пазней за 5 студзеня новага каляндарнага года, аднак наймальніку лепш заняцца гэтым пытаннем загадзя.
Sputnik
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Калі трэба зацвярджаць графік водпускаў і што рабіць, калі ў работніка засталіся нявыкарыстаныя дні водпуску за мінулы год, расказаў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы.
Графік працоўных водпускаў зацвярджаецца не пазней за 5 студзеня новага каляндарнага года. Аднак лепш за ўсё з датамі вызначыцца загадзя. Калі ў арганізацыі ёсць прафсаюз, графік трэба ўзгадніць яшчэ і з ім.
Ці можна змяніць даты водпуску, калі ён ужо ўзгоднены?
Прытрымлівацца загадзя запланаваных дат павінны як работнікі, так і наймальнік. Аднак закон не забараняе па пагадненні бакоў змяніць даты водпуску, калі гэта не супярэчыць унутранаму рабочаму распарадку. Для гэтага работнік павінен напісаць заяву і атрымаць згоду ад начальніка.
Дарэчы, некаторыя супрацоўнікі водпуск могуць узяць па жаданні і ў любы зручны для іх час. Сярод іх:
тыя, каму яшчэ не споўнілася 18 гадоў;
жонкі вайскоўцаў;
ветэраны;
адзін з бацькоў дзіцяці-інваліда;
шматдзетныя бацькі.
Гэтае ж права ёсць і у грамадзян, якія пасля аварыі на ЧАЭС былі эвакуіраваны, адселены, або самастойна выехалі з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення.
Дарэчы, канкрэтная дата пачатку водпуску можа не ўказвацца ў заяве. Днём пачатку адпачынку можа быць практычна любы дзень, акрамя святочных, якія лічацца непрацоўнымі і не ўключаюцца ў лік дзён водпуску.

Як быць з леташнім водпускам, калі ён не скарыстаны?

У выпадку, калі работнік не да канца скарыстаў свой водпуск за мінулы год, ён можа яго ўзяць як асобна, так і сумясціць з водпускам за новы працоўны год.

Ці трэба дзяліць водпуск на часткі?

У большасці арганізацый краіны рэкамендаваны падзел водпуску на дзве часткі, пры гэтым адна з іх павінна быць не менш за 14 дзён.
Аднак, калі работнік і наймальнік не знаходзяць кампраміс у гэтым пытанні, водпуск павінен быць дадзены цалкам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Самалёты з Мінска ў Туркменістан будуць лятаць часцей
Беларусы хутка змогуць лятаць прамым рэйсам у Пскоў
РЧ запускае хуткі цягнік паміж Самарай і Мінскам