Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Нарышкін: на Захадзе многія лічаць недасягальнымі мэты контрнаступлення Кіева

У выніку контрнаступлення УСУ пад пагрозай можа апынуцца сама ўкраінская дзяржаўнасць, не выключаюць заходнія аналітыкі.
Sputnik
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Сярод заходніх аналітыкаў шмат такіх, хто моцна сумняваецца ў поспеху ўкраінскага контрнаступлення, паведаміў кіраўнік СЗР Сяргей Нарышкін у інтэрв’ю "Российской газете".
"У кулуарах многія заходнія ваенныя аналітыкі выказваюць сур’ёзныя сумненні ў поспеху ўкраінскай авантуры… Не ўдаючыся ў дэталі, скажу, што задачы, аб якіх заяўляе кіеўскі рэжым, ацэньваюцца як недасягальныя", - сказаў Нарышкін.
Такой жа думкі прытрымліваецца і шэраг аўтарытэтных прадстаўнікоў спецслужбаў краін Захаду, на думку якіх контрнаступленне Кіева можа "прывесці да прама супрацьлеглых вынікаў", дадаў кіраўнік СЗР.
Ён упэўнены, што гібель значнай колькасці ўкраінскіх ваенных, якія прайшлі падрыхтоўку ў НАТА, і знішчэнне тэхнікі падарвуць баяздольнасць арміі, і гэта негатыўна адаб’ецца на ўстойлівасці рэжыму Зяленскага.

"Чорная дзірка" Еўропы

Паводле слоў Нарышкіна, каб не дапусціць збліжэння Украіны з Расіяй, ЗША і Вялікабрытанія гатовы ператварыць украінскую тэрыторыю ў "чорную дзірку" Еўропы. А галоўнай іх мэтай з’яўляецца нанясенне стратэгічнага паражэння РФ.
Пры гэтым кіраўнік СЗР падкрэсліў, што Вашынгтон і Лондан дзесяцігоддзямі ўзрошчвалі ўкраінскі нацыяналізм, каб у гадзіну "Н" нацкаваць яго на Расію.
"Яны нават згодны на ператварэнне Украіны ў "чорную дзірку" Еўропы, абы не дапусціць яе збліжэння з Расіяй. У оптыцы англасакскай эліты ўкраінцы з’яўляюцца "гарматным мясам", якое не шкада выкарыстоўваць, каб зберагчы каштоўныя жыцці амерыканскіх і брытанскіх вайскоўцаў", - сказаў дырэктар Службы знешняй разведкі РФ.

Украінцы "скончацца" – прыйдуць палякі і немцы

Стратэгічныя і цынічныя задумы ЗША і Вялікабрытаніі ў тым, каб замяніць украінскіх вайскоўцаў, якія "скончацца" на полі бою, польскімі і, верагодна, нямецкімі салдатамі, працягнуў Нарышкін.
"Калі ўкраінцы, што называецца, скончацца, на іх месца прыйдуць палякі, а потым, верагодна, немцы", - сказаў ён.
Як бы гэта цынічна не гучала, адзначыў кіраўнік СЗР, але менавіта такая логіка стратэгічных задум ЗША і Вялікабрытаніі. Пра гэта можна меркаваць, у тым ліку, і з дакументальных матэрыялаў

Шансаў няма

Ва ўзброеных сіл Украіны няма шансаў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 16 чэрвеня на пленарнай сесіі Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
Ён адзначыў, што Кіеў нясе вялізныя страты падчас контрнаступлення і хутка застанецца без сваёй ваеннай тэхнікі. Пры гэтым абаронная прамысловасць Расіі "раскручваецца з дня ў дзень".
"Мы ў 2,7 раза павялічылі выпуск ваеннай прадукцыі за апошні год. А па найбольш запатрабаваных узорах павелічэнне ў 10 разоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ва УСУ няма поспехаў ні на адным з напрамкаў, заявіў Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Ва ўзброеных сіл Украіны шансаў няма – Пуцін
Першыя ядзерныя зарады дастаўлены ў Беларусь – Пуцін
Адзін "Солнцепек" спыніў украінскае наступленне каля Новаданецкага