Мерапрыемства праходзіць у беларускай сталіцы 19-20 чэрвеня пад старшынствам кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Алейніка.
На сустрэчы міністры замежных спраў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана абмяркоўваюць перспектывы міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўкі, а таксама яе ўплыў на бяспеку ў краінах, якія ўваходзяць у АДКБ.
Сёння кіраўнікі МЗС сустрэліся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Мерапрыемствы па лініі АДКБ у апошні час часта праходзяць у беларускай сталіцы. У канцы мая ў Мінску сабраліся міністры абароны шасці дзяржаў, якія ўваходзяць у арганізацыю, каб абмеркаваць выклікі і пагрозы, а таксама пытанні рэагавання на іх.
Праз два тыдні, 7 чэрвеня, прайшло пасяджэнне камітэта сакратароў Саветаў бяспекі дзяржаў АДКБ. Нагадаем, у гэтым годзе Беларусь старшынствуе ў арганізацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка мяркуе, што АДКБ справядліва крытыкуюць
Краіны АДКБ распрацуюць новую Канцэпцыю калектыўнай бяспекі
Хрэнін абазначыў галоўны прыярытэт старшынства Беларусі ў АДКБ