https://bel.sputnik.by/20230525/khrenn-abaznachy-galony-pryyarytet-starshynstva-belarus--adkb-1075923286.html
Хрэнін абазначыў галоўны прыярытэт старшынства Беларусі ў АДКБ
Хрэнін абазначыў галоўны прыярытэт старшынства Беларусі ў АДКБ
Sputnik Беларусь
У Мінску адбылося пасяджэнне савета міністраў абароны дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, дзе былі прыняты ключавыя рашэнні. 25.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-25T14:29+0300
2023-05-25T14:29+0300
2023-05-25T14:29+0300
беларусь
адкб
бяспека
віктар хрэнін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/13/1013481318_0:295:1461:1117_1920x0_80_0_0_ba8401e7148951b4e410288f70507997.jpg
МІНСК, 25 мая – Sputnik. Прыярытэтам старшынства Беларусі ў АДКБ вызначана змяншэнне канфліктных патэнцыялаў у зоне адказнасці арганізацыі, заявіў міністр абароны рэспублікі Віктар Хрэнін, перадае карэспандэнт Sputnik.Нагадаем, у чацвер 25 мая ў беларускай сталіцы адбылося паседжанне рады міністраў абароны краін АДКБ."Фармат пасяджэння даў магчымасць падвесці прамежкавы вынік у дзейнасці арганізацыі, выпрацаваць новыя формы і спосабы развіцця ваеннага складальніка арганізацыі", – расказаў журналістам кіраўнік Мінабароны Беларусі.Ён праінфармаваў, што абмеркаваў з калегамі пытанні павышэння эфектыўнасці мер крызіснага рэагавання на крызісы і пагрозы, якія ўзнікаюць.Таксама бакі прынялі рашэнне ўнесці некаторыя змяненні ў нарматыўна-прававую базу АДКБ і нацыянальныя прававыя акты краін-удзельніц, якія вызначаюць аператыўнасць прыняцця рашэнняў і задзейнічання калектыўных сіл бяспекі. Цяпер у арганізацыю ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан."Хачу падкрэсліць, што прыярытэтам старшынства Беларусі вызначаны. Гэта змяншэнне канфліктных патэнцыялаў у зоне адказнасці АДКБ і ўмацаванне мер узаемнага даверу", – расставіў акцэнты Хрэнін.Пасля чаго дадаў, што правядзенне СМА АДКБ у Мінску і прынятыя на пасяджэннірашэнні паслужаць умацаванню арганізацыі ў сістэме міжнароднай бяспекі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/13/1013481318_0:158:1461:1254_1920x0_80_0_0_b9601125a4f93820dc93714dc5aceb8f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, адкб, бяспека, віктар хрэнін
беларусь, адкб, бяспека, віктар хрэнін
Хрэнін абазначыў галоўны прыярытэт старшынства Беларусі ў АДКБ
У Мінску адбылося пасяджэнне савета міністраў абароны дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, дзе былі прыняты ключавыя рашэнні.
МІНСК, 25 мая – Sputnik. Прыярытэтам старшынства Беларусі ў АДКБ вызначана змяншэнне канфліктных патэнцыялаў у зоне адказнасці арганізацыі, заявіў міністр абароны рэспублікі Віктар Хрэнін, перадае карэспандэнт Sputnik.
Нагадаем, у чацвер 25 мая ў беларускай сталіцы адбылося паседжанне рады міністраў абароны краін АДКБ.
"Фармат пасяджэння даў магчымасць падвесці прамежкавы вынік у дзейнасці арганізацыі, выпрацаваць новыя формы і спосабы развіцця ваеннага складальніка арганізацыі", – расказаў журналістам кіраўнік Мінабароны Беларусі.
Ён праінфармаваў, што абмеркаваў з калегамі пытанні павышэння эфектыўнасці мер крызіснага рэагавання на крызісы і пагрозы, якія ўзнікаюць.
Таксама бакі прынялі рашэнне ўнесці некаторыя змяненні ў нарматыўна-прававую базу АДКБ і нацыянальныя прававыя акты краін-удзельніц, якія вызначаюць аператыўнасць прыняцця рашэнняў і задзейнічання калектыўных сіл бяспекі. Цяпер у арганізацыю ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.
"Хачу падкрэсліць, што прыярытэтам старшынства Беларусі вызначаны. Гэта змяншэнне канфліктных патэнцыялаў у зоне адказнасці АДКБ і ўмацаванне мер узаемнага даверу", – расставіў акцэнты Хрэнін.
Пасля чаго дадаў, што правядзенне СМА АДКБ у Мінску і прынятыя на пасяджэннірашэнні паслужаць умацаванню арганізацыі ў сістэме міжнароднай бяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"