Мабілізацыйнае вучэнне пачнецца ў Мінскай вобласці

На вучэннях плануецца ацаніць ступень гатоўнасці мясцовых улад, ваенкаматаў, дзяржорганаў і арганізацый выконваць задачы ў выпадку мабілізацыі.
Sputnik
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Мабілізацыйнае вучэнне з ваеннымі камісарыятамі Мінскай вобласці пачнецца ў сераду, 21 чэрвеня, паведаміла прэс-служба беларускага абароннага ведамства на афіцыйным Telegram-канале.
Яно працягнецца да 30 чэрвеня.
Як адзначылі ў Мінабароны, галоўная мэта гэтых вучэнняў – ацаніць ступень гатоўнасці мясцовых улад, ваенкаматаў, дзяржорганаў і арганізацый выконваць задачы ў выпадку мабілізацыі.
У ходзе вучэння плануецца разгарнуць неабходныя аб’екты інфраструктуры, прыцягнуць ваеннаабавязаных і задзейнічаць аўтамабільную тэхніку. Як дадалі ў міністэрстве, робіцца гэта "ў тым ліку ў інтарэсах укамплектавання ваенных камісарыятаў".
"Гэтыя вучэнні праводзяцца штогод згодна з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі", - падкрэслілі ў Мінабароны.

Вучэнні і зборы

Вучэнні і зборы ваеннаабавязаных у Беларусі праводзяцца дастаткова часта. Як адзначаюць у беларускім абаронным ведамстве, усе яны маюць планавы характар.
Так, з 8 па 29 чэрвеня навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войск праходзіць у Лунінецкім раёне. У ходзе гэтага збору ваеннаабавязаныя рыхтуюцца выконваць задачы ў адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і іх службовым прызначэннем. Гэты навучальны збор завершыцца правядзеннем камандна-штабнога вучэння.
Да гэтага вучэнні тэраабароны праводзіліся і ў Ленінскім раёне беларускай сталіцы. Ваеннаабавязаныя аднаўлялі навыкі стральбы з розных відаў зброі і вучыліся арганізоўваць абарону важных аб’ектаў ад дыверсантаў. Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама Аляксандра Чэрнікава, вучэнні прайшлі без эксцэсаў і без збояў.
Акрамя таго, у пачатку чэрвеня ў Беларусі завяршыліся спецыяльныя ваенныя вучэнні.
У красавіку гэтага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў рэспубліцы трэба праверыць боегатоўнасць Узброеных сіл. Агульнае кіраўніцтва праверкай было ўскладзена на дзяржсакратарыят Савета бяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
МЗС РФ растлумачыла, колькі часу ядзерная зброя можа знаходзіцца ў Беларусі
У Беларусі арганізавалі работу па вытворчасці боепрыпасаў
У Мінску ратыфікавалі дакумент аб рэгіянальнай групоўцы войск