МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Стаўка рэфінансавання знізіцца ў Беларусі з 28 чэрвеня, паведамілі Sputnik у Нацбанку.
Нагадаем, гэта ўжо шостае зніжэнне стаўкі з пачатку года.
З наступнай серады будуць дзейнічаць наступныя значэнні:
стаўка рэфінансавання – 9,5% гадавых (было 9,75%),
стаўка па крэдыце овернайт – 10,5% гадавых (было 10,75%),
стаўка па дэпазіце авернайт – 8,5% гадавых (было з 8,75).
Як тлумачыць рэгулятар, рашэнне было прынята праўленнем па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы.
Інфляцыйныя працэсы ў рэспубліцы запавольваюцца, канстатавалі ў Нацбанку: так, у маі спажывецкія цэны ў параўнанні з красавіком знізіліся на 0,3%, паказчык гадавой інфляцыі – з 4,7% да 3,7%.
"У бліжэйшыя месяцы на фоне чаканых нізкіх месячных значэнняў інфляцыі паказчык гадавога прыросту спажывецкіх цэн не перавысіць узровень 5%", - заявілі ў Нацбанку.
Там таксама адзначылі, што беларуская эканоміка працягвае аднаўляцца, паступова павялічваецца ўнутранае спажыванне, што аказвае падтрымку росту ВУП.
"Праінфляцыйныя рызыкі па-ранейшаму ацэньваюцца як умераныя. Застаюцца павышанымі тэмпы прыросту рублёвай грашовай масы, што шмат у чым звязана з працэсамі дэвалютызацыі эканомікі", - канстатуе рэгулятар.
Далейшыя рашэнні па стаўцы рэфінансавання будуць прыняты з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэнкі рызык з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў, заключылі ў Нацбанку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Умовы крэдытавання ў Беларусі змякчацца – прагноз Нацбанка
Чаму ў Беларусі нізкая інфляцыя і чым гэта пагражае
Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся