https://bel.sputnik.by/20230505/umovy-kredytavannya--belarus-zmyakchatstsa--pragnoz-natsbanka-1075213102.html
Умовы крэдытавання ў Беларусі змякчацца – прагноз Нацбанка
Умовы крэдытавання ў Беларусі змякчацца – прагноз Нацбанка
Sputnik Беларусь
Рэгулятар адзначае, што змякчэнне ўмоў ужо пачалося, і гэта датычыцца, у тым ліку, спажывецкіх крэдытаў у беларускіх рублях для фізічных асоб. 05.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-05T13:44+0300
2023-05-05T13:44+0300
2023-05-05T13:44+0300
крэдыт
крэдытаванне
нацбанк рб
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104494/71/1044947158_0:152:3101:1896_1920x0_80_0_0_a598a9ed5d37cc050e3ab7e4f6cbf32d.jpg
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Умовы крэдытавання ў Беларусі становяцца больш мяккімі, у тым ліку зніжаюцца працэнтныя стаўкі, вынікае з аналітычнага агляду Нацбанка.Рэгулятар лічыць, што змякчэнне будзе і ў другім, і ў трэцім кварталах як па валютных крэдытах, так і па звычайных спажывецкіх для фізічных асоб у беларускіх рублях. Адзначаецца, што ў першым квартале вырас попыт на рублёвыя крэдыты для кампаній і грамадзян.У карпаратыўным сектары ёсць невялікае ўзмацненне жорсткасці умоў крэдытавання. Гэта закранула буйны бізнес, якому абмежавалі максімальныя памеры крэдытаў. Затое памякчэлі ўмовы рэфінансавання для бізнесу як па рублёвых, так і валютных крэдытах.У краіне значна ўпаў попыт на крэдыты ў замежнай валюце сярод буйнога бізнесу."Пры гэтым у прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу гэта тэндэнцыя мела менш выразны характар", - адзначылі ў Нацбанку.Раней рэгулятар публікаваў статыстыку, з якой вынікае, што запазычанасць беларускіх кампаній па крэдытах у расійскіх рублях павялічылася. Зніжаецца аб’ём выдачы крэдытаў у еўра і доларах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104494/71/1044947158_186:0:2915:2047_1920x0_80_0_0_80345c55be419f07bb1f50381ec94d49.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крэдыт, крэдытаванне, нацбанк рб, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , эканоміка
крэдыт, крэдытаванне, нацбанк рб, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , эканоміка
Умовы крэдытавання ў Беларусі змякчацца – прагноз Нацбанка
Рэгулятар адзначае, што змякчэнне ўмоў ужо пачалося, і гэта датычыцца, у тым ліку, спажывецкіх крэдытаў у беларускіх рублях для фізічных асоб.
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Умовы крэдытавання ў Беларусі становяцца больш мяккімі, у тым ліку зніжаюцца працэнтныя стаўкі, вынікае з аналітычнага агляду Нацбанка.
"Найбольшы ўплыў на змякчэнне ўмоў крэдытавання ў I квартале 2023 года аказала зніжэнне стаўкі рэфінансавання", - падкрэслілі ў Нацбанку.
Рэгулятар лічыць, што змякчэнне будзе і ў другім, і ў трэцім кварталах як па валютных крэдытах, так і па звычайных спажывецкіх для фізічных асоб у беларускіх рублях. Адзначаецца, што ў першым квартале вырас попыт на рублёвыя крэдыты для кампаній і грамадзян.
У карпаратыўным сектары ёсць невялікае ўзмацненне жорсткасці умоў крэдытавання. Гэта закранула буйны бізнес, якому абмежавалі максімальныя памеры крэдытаў. Затое памякчэлі ўмовы рэфінансавання для бізнесу як па рублёвых, так і валютных крэдытах.
У краіне значна ўпаў попыт на крэдыты ў замежнай валюце сярод буйнога бізнесу.
"Пры гэтым у прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу гэта тэндэнцыя мела менш выразны характар", - адзначылі ў Нацбанку.
Раней рэгулятар публікаваў статыстыку, з якой вынікае, што запазычанасць беларускіх кампаній па крэдытах у расійскіх рублях павялічылася. Зніжаецца аб’ём выдачы крэдытаў у еўра і доларах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"