МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Захад можа паставіць Украіне ваенную тэхніку, аднак мабілізацыйны рэзерв УСУ не бязмежны, пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ходзе нарады з Саветам бяспекі ў чацвер.
"Тэхніку, вядома, можна паставіць і дадаткова. А вось мабілізацыйны рэзерв – ён бязмежным не з’яўляецца. І, здаецца, заходнія саюзнікі Украіны сапраўды вырашылі ваяваць з Расіяй да апошняга ўкраінца", - сказаў Пуцін.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што наступальны патэнцыял праціўніка яшчэ не вычарпаны, і гэта неабходна ўлічваць у ходзе правядзення СВА.
"Трэба зыходзіць з таго, што наступальны патэнцыял праціўніка не вычарпаны, шэраг стратэгічных рэзерваў пакуль што не задзейнічаны, і прашу мець гэта на ўвазе пры пабудове баявой працы: зыходзіць трэба з рэалій", - удакладніў расійскі лідар.
Украінскае контрнаступленне на трох кірунках – паўднёваданецкім, запарожскім і арцемаўскім – пачалося 4 чэрвеня. Асноўны ўдар быў сканцэнтраваны на запарожскім участку. Кіеў задзейнічаў у контрнаступленні войскі, падрыхтаваныя спецыялістамі НАТА і ўзброеныя заходняй тэхнікай. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з ваенкорамі 13 чэрвеня паведаміў, што ўкраінскія войскі ні на адным з напрамкаў поспеху не дабіліся і нясуць вялікія страты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пуцін растлумачыў "зацішша" ва ўкраінскім контрнаступленні
Мінабароны РФ паказала, як украінскія вайскоўцы здаюцца ў палон