https://bel.sputnik.by/20230621/putsn-rastlumachy-zatsshsha-va-kranskm-kontrnastuplenn-1076817530.html
Пуцін растлумачыў "зацішша" ва ўкраінскім контрнаступленні
Пуцін растлумачыў "зацішша" ва ўкраінскім контрнаступленні
Sputnik Беларусь
Украінскія вайскоўцы ў чэрвені распачалі спробу пачаць контрнаступальныя дзеянні супраць расійскай арміі адразу па некалькіх кірунках. 21.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-21T17:09+0300
2023-06-21T17:09+0300
2023-06-21T17:09+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
уладзімір пуцін
бяспека
украіна
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047965266_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_cf7007b498de59988a9a56c71a2359c5.jpg
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Узброеныя сілы Украіны пачалі контрнаступленне 4 чэрвеня, выкарыстоўваючы стратэгічныя рэзервы, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з выпускнікамі вышэйшых ваенных навучальных устаноў.Паводле даных на сённяшнюю ноч, як адзначыў прэзідэнт, "нашы мужыкі набілі 245 танкаў праціўніка" і прыкладна 678 бронемашын рознага тыпу.Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што "праціўнік цяпер займаецца тым, што камбінуе з брыгад, якія панеслі сур’ёзныя страты, новыя падраздзяленні, займаецца аднаўленнем баяздольнасці".Расійскі прэзідэнт упэўнены, што ўкраінскі бок баіцца маштабных страт у будучыні, таму што гэта можа прывесці не толькі да страты наступальнага патэнцыялу, але і страты баяздольнасці ўсёй арміі."На сённяшні дзень мы бачым, што гэты наступальны патэнцыял пакуль што не вычарпаны. Ёсць рэзервы, якія праціўнік думае, дзе і як уводзіць", - канстатаваў ён.На думку Уладзіміра Пуціна, праціўнік разумее, што ў яго няма шансаў, таму і спыніўся, але асобныя элементы баявых дзеянняў маюць месца."Пакуль што актыўных наступальных дзеянняў не праводзіцца", - яшчэ раз падкрэсліў ён.У завяршэнне прэзідэнт Расіі дадаў, што сярод знішчанай украінскай тэхнікі ёсць і заходнія ўзоры, якія "гараць за мілую душу".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047965266_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_06f0abd72129c6526e3fd3f4c86c9e34.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, уладзімір пуцін, бяспека, украіна, расія, навіны
спецаперацыя, уладзімір пуцін, бяспека, украіна, расія, навіны
Пуцін растлумачыў "зацішша" ва ўкраінскім контрнаступленні
Украінскія вайскоўцы ў чэрвені распачалі спробу пачаць контрнаступальныя дзеянні супраць расійскай арміі адразу па некалькіх кірунках.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Узброеныя сілы Украіны пачалі контрнаступленне 4 чэрвеня, выкарыстоўваючы стратэгічныя рэзервы, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з выпускнікамі вышэйшых ваенных навучальных устаноў.
"На гэты час назіраем некаторае зацішша. Звязана гэта з тым, што праціўнік нясе сур’ёзныя страты: і ў асабовым складзе, і ў тэхніцы", - адзначыў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Паводле даных на сённяшнюю ноч, як адзначыў прэзідэнт, "нашы мужыкі набілі 245 танкаў праціўніка" і прыкладна 678 бронемашын рознага тыпу.
Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што "праціўнік цяпер займаецца тым, што камбінуе з брыгад, якія панеслі сур’ёзныя страты, новыя падраздзяленні, займаецца аднаўленнем баяздольнасці".
Расійскі прэзідэнт упэўнены, што ўкраінскі бок баіцца маштабных страт у будучыні, таму што гэта можа прывесці не толькі да страты наступальнага патэнцыялу, але і страты баяздольнасці ўсёй арміі.
"На сённяшні дзень мы бачым, што гэты наступальны патэнцыял пакуль што не вычарпаны. Ёсць рэзервы, якія праціўнік думае, дзе і як уводзіць", - канстатаваў ён.
На думку Уладзіміра Пуціна, праціўнік разумее, што ў яго няма шансаў, таму і спыніўся, але асобныя элементы баявых дзеянняў маюць месца.
"Пакуль што актыўных наступальных дзеянняў не праводзіцца", - яшчэ раз падкрэсліў ён.
У завяршэнне прэзідэнт Расіі дадаў, што сярод знішчанай украінскай тэхнікі ёсць і заходнія ўзоры, якія "гараць за мілую душу".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"