Як у Турцыі: клімат у Беларусі становіцца трапічным, заявілі ў НАН

Сухое надвор’е ў Беларусі ўстанавілася ў пачатку мая. Аднак гадавая колькасць ападкаў у краіне за апошнія 30 гадоў змянілася не моцна, адхіленне ад нормы складае 5-7%.
Sputnik
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Клімат у Беларусі набывае рысы трапічнага, зафіксаваны працяглы дэфіцыт ападкаў, заявіла вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Ірына Даніловіч.
Яна растлумачыла, што такія ўмовы надвор’я – павелічэнне засушлівых перыядаў – нагадваюць турэцкі клімат.
"Мы бачым павелічэнне тэмпературы паветра – раней было больш інтэнсіўнае зімой, зараз больш інтэнсіўны рост тэмператур летам... Мы бачым працяглы дэфіцыт ападкаў, які ўвогуле доўжыцца паўтара месяца. Гадавыя сумы ападкаў для тэрыторыі Беларусі складаюць 600-650 мм у год", - сказала вучоны ў эфіры "Беларусь 1".
Разам з тым, падкрэсліла яна, гадавая колькасць ападкаў у краіне за апошнія 30 гадоў змянілася не моцна, адхіленне ад нормы складае 5-7%.
"Гэта значыць, мы не можам гаварыць аб тым, што Беларусь там засыхае глабальна. Але змянілася ўнутрыгадовае размеркаванне вільгаці. Мы бачым, як павялічылася паўтаральнасць засух, але ў той жа час павялічваецца паўтаральнасць ападкаў высокай інтэнсіўнасці", - удакладніла Даніловіч.
Нагдаем, мінулы май стаў самым засушлівым з 1945 года, за месяц выпала ўсяго 6,5% ападкаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Падсыхае: навукоўцы распавялі, як змагацца з бяздожджыцай у Беларусі
Тэмпература павысіцца ў 2023-м і 2024-м гадах – чаму, растлумачыў кліматолаг
Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па тэмпах пацяплення клімату