МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Групавы ўдар высокадакладнай зброяй быў нанесены Узброенымі сіламі РФ ноччу ў панядзелак па складах артбоепрыпасаў, у тым ліку дастаўленых ва Украіну з краін Захаду, паведамілі ў расійскім абаронным ведамстве.
Цэлі дасягнуты, а ўсе назначаныя аб’екты знішчаны, падкрэслілі ў Мінабароны.
Па даных міністэрства, УСУ працягнулі наступаць на трох напрамках – Данецкім, Красналіманскім і Паўднёва-Данецкім.
Што тычыцца Данецкага кірунку, то ў раёне Спорнага ДНР дзякуючы мужным дзеянням расійскіх вайскоўцаў атрымалася паспяхова адбіць дзве атакі УСУ. У выніку ўкраінскія нацыяналісты страцілі да 195 вайскоўцаў, дзве БМП, шэсць аўто, дзве самаходкі Paladin.
Расійская групоўка войскаў "Цэнтр" наносіла паражэнне праціўніку артылерыяй, цяжкімі агнямётнымі сістэмамі і авіяцыяй на Красналіманскім напрамку. Агонь прыйшоўся па 21 і 63 мехбрыгадах УСУ ў раёнах Неўскага ЛНР, Тэрэн і Торскага ДНР. Акрамя таго, у раёне Кузьміна ЛНР была спынена праца двух дыверсійна-разведвальных група УСУ. Тут праціўнік за мінулыя 24 гадзіны страціў больш за 90 ваеннаслужачых, тры БМП, пяць пікапаў, самаходку "Акацыя" і гаўбіцу Д-30.
Чатыры атакі расійскія ваенныя адбілі на Паўднёва-Данецкім напрамку ў раёне Врэмеўскага выступу. Наносіліся таксама ўдары артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм у раёне Роўнаполя ДНР.
Ваенныя РФ на Запарожскім кірунку ў раёне Работіна адбілі атаку падраздзяленняў 47 мехбрыгады УСУ. А ў раёне Мірнага Запарожскай вобласці была спынена дзейнасць дыверсантаў.
Украінскія нацыяналісты на гэтых напрамках за суткі страцілі больш як 150 ваеннаслужачых, тры баявыя бронемашыны, два пікапы, гаўбіцы "Мста-Б" і Д-20.
Расійскае СПА збіла за 24 гадзіны дзевятнаццаць украінскіх беспілотнікаў, гаворыцца ў зводцы Мінабароны РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар па цэнтрах радыётэхнічнай разведкі УСУ
Перададзеная Украіне заходняя зброя сустракаецца каля меж Ізраіля – Нетаньяху
Расійская СПА збіла дрон над Курскам