Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Лукашэнка: "каліноўцы" хацелі рвануць у Беларусь на фоне падзей у Растове

Беларускі прэзідэнт звярнуў увагу, што "збеглая" апазіцыя паспела апублікаваць заклікі да мяцяжу, калі адбываліся падзеі з ПВК "Вагнер" у РФ.
Sputnik
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Апазіцыя хоча паказаць, што мае хоць нейкія вынікі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі і прадстаўнікамі сілавых структур.

"...Збеглыя нашы замітусіліся. Праўда, фальстарт адбыўся. Імкнуцца прадэманстраваць сваім куратарам наяўнасць хоць нейкіх вынікаў. 250 мільёнаў трэба ж атрымаць. Толькі там яны падзеляць, а гэтыя нашы вар’яты, якіх яшчэ некалькі тут засталося, не вычысцілі мы, – яны ж нічога не атрымаюць. Зноў гарматным мясам будуць", - цытуе Аляксандра Лукашэнку прэзідэнцкая прэс-служба.

Паводле слоў Лукашэнкі, апазіцыя паспела апублікаваць чарговыя заклікі да звяржэння ўлады на фоне сітуацыі з ПВК "Вагнер" у Расіі.
"Маўляў, таксама гатовы рэалізаваць чарговы сцэнарый "узброенага мяцяжу" – трэба ж даваць справаздачу. Нават такія выпадкі былі. Наколькі ашалелі так званыя каліноўцы. Іх жа на фронт загналі, ваююць. А тут пачулі: у Беларусі ці ледзь не рэвалюцыя. Ірванулі адтуль, а заградатрады: "Назад, хлопцы, не ў час".
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, калі ўсе падзеі разгортваліся ў Расіі, ён "аддаў усе распараджэнні па прывядзенні арміі ў поўную баявую гатоўнасць".
Прычым ён канстатаваў, што ніхто не выказаўся супраць гэтага нідзе. Уся армія і спецпадраздзяленні за паўдня "былі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць".
Раней у вячэрнім звароце прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаў словы падзякі на адрас беларускага калегі за яго ініцыятыву правесці перагаворы па ўрэгуляванні сітуацыі, якая склалася вакол ПВК "Вагнер".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка распавёў, што думае пра апошнія падзеі ў Расіі
Пуцін падзякаваў прэзідэнту Беларусі за дапамогу ва ўрэгуляванні мяцяжу
Прыгожын сыдзе ў Беларусь – Пяскоў