Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Як праходзілі перагаворы Лукашэнкі з Прыгожыным – поўная версія

Беларускі лідар расказаў падрабязнасці аб тым, як на самай справе адбываліся яго суботнія перагаворы з кіраўніком ПВК "Вагнер" Яўгенам Прыгожыным у спробе спыніць узброены мяцеж у РФ. Глядзіце на відэа поўную версію расказу прэзідэнта Беларусі.
Sputnik
Самае небяспечнае ў суботніх падзеях у Расіі заключалася ў тым, як сітуацыя магла развівацца ў перспектыве, адзначыў прэзідэнт Беларусі. Ён распавёў, што ў ранішняй тэлефоннай размове з Пуціным зразумеў, што ўжо прынята жорсткае рашэнне – "мачыць" Прыгожына.
"Я прапанаваў Пуціну не спяшацца. Давай, кажу, пагаворым з Прыгожыным, з камандзірамі яго. На што ён мне сказаў: "Слухай, Саша, дарэмна. Ён нават трубку не бярэ, ні з кім размаўляць не хоча", - распавёў Лукашэнка.
Беларускі прэзідэнт расказаў падрабязнасці аб тым, як высвятляліся тэлефонныя нумары, па якіх можна звязацца з Прыгожыным, у выніку званок адбыўся, і кіраўнік ЧВК адразу зняў трубку.
"Размаўлялі першы раунд хвілін 30 на мацернай мове… Ён, вядома, папрасіў прабачэння і пачаў мне мацернымі словамі расказваць", - распавёў Лукашэнка.
Паводле слоў беларускага прэзідэнта, лідар ЧВК знаходзіўся ў "эйфарыі і шалёным стане", акрамя таго, на яго сур’ёзна ўплывалі камандзіры штурмавых атрадаў, якія бачылі гібель сваіх байцоў. Сам Прыгожын спачатку патрабаваў "аддаць яму Шайгу і Герасімава", а таксама сустрэчу з Пуціным.
"Я кажу: "Жэня, ніхто табе ні Шайгу, ні Герасімава, нікога не аддасць, асабліва ў гэтай сітуацыі. Ты ж ведаеш Пуціна не менш, чым я. Па-другое, ён з табой не тое што сустракацца, па тэлефоне размаўляць не будзе з прычыны гэтай абстаноўкі", - распавёў Лукашэнка.
Глядзіце поўную версію расказу аб тым, як удалося дамовіцца з кіраўніком ПВК спыніць калону байцоў і тэхнікі, што рухаецца да Масквы, і якія гарантыі Прыгожыну далі беларускі і расійскі лідары.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка раскрыў дэталі перагавораў з Прыгожыным
Цэлая брыгада была гатова да перакідкі ў Расію – Лукашэнка
Лукашэнка заклікаў не баяцца "вагнераўцаў", а пераймаць вопыт