Калючая загарода Еўрасаюза

Беларусь узбудзіла справу ў дачыненні да Літвы за жорсткае абыходжанне з бежанцамі

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа Генпракуратурай накіравана ў Следчы камітэт Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу супраць Літвы за злачынствы супраць бяспекі чалавецтва з-за жорсткага абыходжання з мігрантамі, паведаміла Sputnik у сераду афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Анжаліка Курчак.
"Генпракуратурай Беларусі па фактах грубага парушэння літоўскім бокам патрабаванняў міжнароднага права, якія вызначаюць грамадзянскія і палітычныя правы бежанцаў, (…) узбуджана крымінальная справа аб злачынствах супраць бяспекі чалавецтва па арт.128 Крымінальнага кодэкса", - паведаміла Курчак.
Паводле яе слоў, матэрыялы крымінальнай справы накіраваны ў Следчы камітэт Беларусі, які будзе праводзіць папярэдняе расследаванне.
Размова ў крымінальнай справе ідзе аб неабгрунтаваным прымяненні да мігрантаў фізічнай сілы, спецсродкаў, аб наўмысным неаказанні ім медыцынскай дапамогі, што прывяло да наступлення цяжкіх наступстваў, у тым ліку смерці бежанцаў.
Санкцыя 128 артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі "Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва" прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі да 25 гадоў, або пажыццёвага пазбаўлення волі, або ў выглядзе смяротнага пакарання.

Праблемы мігрантаў

"Міграцыйны крызіс" у адносінах Беларусі з сумежнымі краінамі Еўрасаюза доўжыцца больш за два гады – сілавыя структуры гэтых дзяржаў рэгулярна выцясняюць за свае межы мігрантаў, а таксама пакідаюць целы загінулых бежанцаў.
Паводле звестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, толькі ў мінулым, 2022 годзе, беларускія пагранічнікі спынілі больш як 3,8 тысячы спроб незаконнага выцяснення на тэрыторыю краіны груп іншаземцаў з сумежных дзяржаў ЕС. ДПК Беларусі прыводзіць даныя – больш за 31 тыс бежанцаў былі выцеснены з тэрыторыі Літвы, Польшчы і Латвіі.
Як раней паведамлялася, беларускія следчыя ўжо распачалі крымінальныя справы па фактах выкарыстання польскімі сілавікамі спецсродкаў у дачыненні да мігрантаў, якія фізічна знаходзіліся каля мяжы на беларускай тэрыторыі. Справа ўзбуджана таксама па 128 артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Літоўскія сілавікі цынічна выкідваюць мігрантаў на мяжы – ДПК Беларусі
У ААН абвінавацілі Польшчу ў прымусовым вяртанні мігрантаў у Беларусь
ЮНІСЕФ перадало МНС Беларусі палатку і абсталяванне для прыёму бежанцаў