Калі некалькі гадоў таму Мінск і Масква высвятлялі адносіны і даказвалі нешта адзін аднаму, але зараз нікога не трэба агітаваць за развіццё і паглыбленне партнёрства, адзначыў прэзідэнт Беларусі ў відэазвароце да ўдзельнікаў і арганізатараў юбілейнага Х Форуму рэгіёнаў, які гэтымі днямі праходзіць ва Уфе.
Для беларускага боку па-ранейшаму важна, каб нават за тысячы кіламетраў ад нашай краіны расіяне ведалі яшчэ больш пра Беларусь і выразна бачылі перспектыву беларуска-расійскага партнёрства, дадаў Лукашэнка.
"Нават у самыя складаныя для Беларусі і Расіі часы кантакты на ўзроўні рэгіёнаў актыўна развіваліся. Гэта дапамагло нам выстаяць ва ўмовах развалу дзяржаўнасці і разрыву эканамічных сувязей пасля распаду вялікай краіны", - нагадаў беларускі прэзідэнт.
"Я часта гавару аб тым, што Саюз Беларусі і Расіі – не закрыты клуб. Мы не аб’ядноўваемся супраць каго б там ні было. Скажу больш: беларусы і расіяне зацікаўлены ў тым, каб увесь Еўразійскі рэгіён развіваўся як адзінае цэлае", - сказаў ён.
Лукашэнка таксама адзначыў, што не супраць сумесных аналагічных мерапрыемстваў і з заходнееўрапейскімі партнёрамі, калі тыя "раптам вырашаць падтрымліваць прынцып усеагульнай эканамічнай раўнавагі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларусь гатова ўдзельнічаць у мадэрнізацыі эканомікі Расіі – Лукашэнка
Пуцін: Беларусь першы гандлёвы партнёр РФ у СНД і чацвёрты ў свеце
Кантакты рэгіёнаў Беларусі і Расіі дапамагаюць трымаць удар Захаду – Лукашэнка