МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Беларускія і расійскія ратавальнікі цесна ўзаемадзейнічаюць па абмене вопытам і навучанні спецыялістаў, паведамілі ў МНС Беларусі.
Пра гэта ішла размова на сустрэчы міністраў па надзвычайных сітуацыях Беларусі і Расіі Вадзіма Сіняўскага і Аляксандра Куранкова 30 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу. На бягучы год ведамствы дзвюх краін запланавалі 18 сумесных мерапрыемстваў.
Напрыклад, у Маскве ўжо прайшлі семінары па рабоце прэс-службаў, тушэнні пажараў на прадпрыемствах, а ў Мінску – па маніторынгу і прагназіраванні НС.
"На мінулым тыдні вадалазныя спецыялісты трэніраваліся на возеры Байкал, а пажарныя адпрацоўвалі навыкі ліквідацыі прыродных пажараў у Алтайскім краі. Беларускія калегі ў Паўночнай сталіцы вывучалі расійскі вопыт па рэагаванні на здарэнні ў метрапалітэне", - расказалі ў МНС Беларусі.
Таксама з расійскім бокам абмяркоўваюцца стажыроўкі для супрацоўнікаў МНС Беларусі ў розных падраздзяленнях МНС РФ для павышэння. Расійскія калегі выступяць і ў якасці ментараў для падрыхтоўкі да пераатэстацыі па стандартах Міжнароднай кансультатыўнай групы ААН па пошуку і выратаванні (ІНСАРАГ).
Вучэнні АДКБ
На сустрэчы міністры абмеркавалі і будучыя вучэнні ратавальнікаў са складу Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ "Скала-2023". На іх адпрацуюць рэагаванне на радыяцыйныя аварыі і аварыйна-выратавальныя работы ў разбураных будынках і збудаваннях.
"Актыўная фаза адбудзецца на базе філіяла Універсітэта грамадзянскай абароны МНС у Мінскай вобласці, адпрацаваны сцэнарый, вызначаны ўдзельнікі. У аснову вучэнняў закладзена максімальна эфектыўная адпрацоўка як элементаў рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, так і прыняцця кіраўнічых рашэнняў", - сказаў на сустрэчы з расійскім калегам кіраўнік МНС Беларусі Вадзім Сіняўскі.
З Расіі на гэтыя вучэнні плануюць адправіць спецыялістаў Цэнтра па правядзенні выратавальных аперацый асаблівай рызыкі "Лидер". Таксама расійскі міністр прапанаваў МНС Беларусі сумесна правесці ў 2024 годзе ў Маскве пры падтрымцы дзяржаў-членаў АДКБ адкрытыя міжнародныя спаборніцтвы звенняў газадымаахоўнай службы ведамстваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларусь разглядае АДКБ як гарант міжнароднай бяспекі – Хрэнін
Лукашэнка мяркуе, што АДКБ справядліва крытыкуюць
Пашыняна трывожыць, што АДКБ сыходзіць з Арменіі