Праезд у электрычках і цягніках падаражэе ў Беларусі

Даражэе праезд на электрычках гарадскіх ліній, у цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній эканомкласа, "штадлерах".
Sputnik
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Новыя тарыфы на чыгуначныя пасажырскія перавозкі ўстаноўлены ў Беларусі, адпаведную пастанову №40 прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў пятніцу.
Дакумент ахоплівае тарыфы на перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу.
Праезд на цягніках гарадскіх ліній (напрыклад, ад Мінска да Заслаўя, Фаніпаля, Міханавічаў ци Рудзенска) будзе каштаваць 1,73 рубля (раней – 1,44 рубля).
Тарыф у рэгіянальных лініях эканомкласа за адну зону праезду складзе 0,35 рубля, за адзін кіламетр праезду – 0,035 рубля.
Кошт праезду ў цягніках рэгіянальных лініях бізнес-класа складзе ад 4,07 да 133,49 рублёў у залежнасці ад тыпу вагона (агульны, плацкартны, купэйны, спальны і гэтак далей) і адлегласці.
У міжрэгіянальных лініях эканомкласа цана на праезд будзе вар’іравацца ад 4,48 да 149,84 рублёў па такім жа прынцыпе.
У цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа білеты будуць каштаваць ад 5,28 да 174,76 рублёў.
Новыя тарыфы набываюць моц 5 ліпеня 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Эксперты расказалі, дзе можна бюджэтна правесці водпуск
Пляжы ў Мінску і прыгарадзе: дзе можна пакупацца і пазагараць
Беларусаў запрашаюць у РФ для падарожжа па новым маршруце