Парады на Дзень Незалежнасці – неад’емны складальнік свята, якім агортваецца Мінск кожнае 3 ліпеня. У гэты дзень 78 гадоў таму горад быў поўнасцю вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рэспубліцы ў Дзень Незалежнасці парады праходзілі амаль штогод, выключэнне складалі юбілейныя даты Дня Перамогі, тады шэсце праводзілі 9 мая.
Першы буйны парад
Прынята лічыць, што першы маштабны парад на вуліцах Мінска адбыўся 16 ліпеня 1944 года. Тады на полі былога іпадрома ў канцы Чырвонаармейскай вуліцы прайшлі звыш 30 тысяч беларускіх партызан.
Парад атрымаўся вельмі незвычайны – усё партызаны былі з рознай зброяй, у розным адзенні. Не абышлося і без крэатыву, на чале калоны ішоў казёл па мянушцы Малыш, які выклікаў здзіўленне ў генералаў, якія прымалі парад.
Галоўным дзеючым героем парада стаў казёл Малыш
© Sputnik / Виктор Толочко
Як аказалася, жывёла прайшла свой баявы шлях разам з партызанскім атрадам з 1943-га. Малыш жыў з партызанамі, перавозіў на сабе медыкаменты і нават паспеў паездзіць на брані танка. Таму партызаны вырашылі, што казёл заслужыў права ўдзельнічаць у парадзе. Яго прывялі ў парадак, пачысцілі і ўпрыгожылі стужкай з нямецкімі ордэнамі.
Новая эра
Першапачаткова Дзень Незалежнасці ў Беларусі адзначалі 27 ліпеня ў дзень, калі была прынята Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, а 3 ліпеня быў днём вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1996 годзе прайшоў рэферэндум, на якім прынялі рашэнне – свята перанесці на гэтую дату.
Цэнтральная плошча горада падчас першага парада ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 1997 года
© Sputnik / Ю. Иванов
Ужо на наступны год 3 ліпеня па плошчы Незалежнасці прайшліся пешыя разлікі, праехала вайсковая тэхніка, у небе гледачы ўбачылі авіяцыю. Удзел у парадзе таксама прынялі спартсмены, такім чынам, краіна прадэманстравала не толькі ваенную моц, але і поспехі на мірнай ніве.
Святкаванне Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 1997 года
© Sputnik / Ю. Иванов
А вось у наступным годзе свята не атрымалася. Справа ў тым, што 30 мая 1999-га ў выніку цісканіны ў падземным пераходзе ў метро "Няміга" загінулі 53 чалавекі. Улады прынялі рашэнне ў наступныя 40 дзён усе ўрачыстыя мерапрыемствы адмяніць. Не стаў выключэннем і Дзень Незалежнасці.
У наступныя некалькі гадоў урачыстыя мерапрыемствы 3 ліпеня праходзілі без істотных змен. Адзінае, да парада ваеннай тэхнікі ў 2001-м далучаецца грамадзянская – аўтатрактарная і сельскагаспадарчая.
Парад і святочнае шэсце ў гонар Дня незалежнасці-2009 у Мінску. На першым плане – трактар "Беларус-3022"
© Sputnik / Иван Руднев
/ Ужо ў 2002 годзе месца парада мяняецца, ён пераязджае на Кастрычніцкую плошчу. Менавіта ў гэты час "фішкай" свята становіцца рота ганаровай варты, якая сваёй вывучкай здзіўляла і працягвае здзіўляць гледачоў.
Святочны парад з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 2006 года
© Sputnik / Иван Руднев
Чарговы пераезд парада на новае месца адбыўся ў 2004 годзе, тады ўся краіна рыхтавалася сустрэць 60-годдзе вызвалення нашай сталіцы. Замест Кастрычніцкай плошчы мерапрыемства правялі каля стэлы "Мінск – горад-герой", на тады яшчэ праспекце Машэрава (цяпер – праспект Пераможцаў).
Парад і святочнае шэсце ў гонар Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Мінску ў 2009 годзе
© Sputnik / Иван Руднев
/ Сярод істотных змен – упершыню ў праходку вайскоўцаў дадалі гістарычную частку з салдатамі і тэхнікай часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Парад рарытэтнай ваеннай тэхнікі ў гонар Дня незалежнасці - 2009. На першым плане: танк БТ-7; на другім плане: танк Т-34
© Sputnik / Иван Руднев
/ Новаўвядзенні і трагедыя
А вось знакамітая "Беларуская ваза" з людзей з’явілася на мерапрыемстве ў 2007-м, дарэчы, упершыню яе стварылі ў Маскве ў 1937 годзе. Для стварэння мінскага варыянта спатрэбілася больш за 400 чалавек.
У парадзе не брала ўдзел ваенная тэхніка, а на праспекце Пераможцаў стварылі імправізаваны 250-метровы стадыён, свае ўменні там дэманстравалі прадстаўнікі розных відаў спорту. Усяго ж да тэатралізавана-спартыўнага шэсця прыцягнулі звыш 4 тысяч чалавек.
Дзень Незалежнасці ў 2008-м прайшоў без істотных змен: па-ранейшаму ўдзельнічалі ў парадзе пешыя разлікі, спартсмены, праўда, не было ваеннай тэхнікі, але запомніўся ён не гэтым.
У час масавых гулянняў ноччу раптоўна прагрымелі два буйныя выбухі, узрыўчатка была замаскіравана ў пакет з-пад соку "Садочак". Раненні атрымалі 54 чалавекі. Віноўніка злачынства ўстанавілі толькі праз некалькі гадоў, пасля тэракта ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года. Акрамя тэракта на "Кастрычніцкай", Дзмітрый Канавалаў быў прызнаны вінаватым у выбухах і ў 2005 годзе ў Віцебску, і каля стэлы ў Мінску ў 2008-м.
Падчас святкавання Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе ў цэнтры Мінска спрацавала выбуховае прыстасаванне
© Sputnik / БЕЛТА
Пасля гэтага выбуху ў Беларусі пачалі актыўна прымяняць рамкі пры пропуску на масавыя мерапрыемствы.
Мікалай Лукашэнка на парадзе
Праз год упершыню разам з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам на парадзе быў заўважаны яго малодшы сын Мікалай, якога апранулі ў ваенную форму і пілотку. Па праспекце прайшлі вайскоўцы, тэхніка, у тым ліку, вялізныя БелАЗ.
Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем 3 ліпеня на парадзе ў Дзень Незалежнасці
© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Наступная яркая старонка ў гісторыі парадаў – 2014-ы. Характэрна тым, што 2 ліпеня быў адчынены новы будынак Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На цырымонію асабіста прыбыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Беларускі лідар назваў прыезд свайго калегі сімвалічным.
Кар'ерныя самазвалы "БелАЗ" прымаюць удзел у парадзе ў гонар Дня Незалежнасці - 2013
© Sputnik / Андрей Александров
/ "Гэта сімвалізуе наша адзінства, сведчыць аб тым, што мы як былі тады разам, так і заўсёды будзем разам", - сказаў Лукашэнка.
2 ліпеня 2014. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з ветэранамі на цырымоніі ўскладання вянка да мемарыяла Перамогі ў Мінску
© Sputnik / Алексей Дружинин
/ Парад пачаўся на наступны дзень у 21:00, таксама прысутнічаў і сын Лукашэнкі Мікалай, але ўжо не ў вайсковай форме, а ў дзелавым касцюме.
Самае складанае свята
Перад святам Дня Незалежнасці ў 2017-м адбыўся кур’ёз. Танк Т-72 ехаў на рэпетыцыю парада, але яго занесла, ён вылецеў з дарогі, урэзаўся ў ліхтарны слуп і дрэва. У ДТЗ ніхто не пацярпеў, ваенная тэхніка атрымала пашкоджанні, а дарожныя службы аператыўна правялі аднаўленчыя работы на месцы аварыі.
Танк урэзаўся ў слуп у Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
Ужо на парадзе акрамя ваенных і іх "стальных коней" былі задзейнічаны і навінкі грамадзянскай і сельгастэхнікі. Акрамя таго, па праспекце правезлі стэнды з беларускай прадукцыяй, мэбляй, электронікай, шклом, шынамі і сантэхнікай.
Парад у дзень незалежнасці - 2017
© Sputnik / Виктор Толочко
Асабліва крытыкам "падабалася" выступленне вусатых трактароў у капелюшах і стэнды з унітазамі, некаторыя ўспамінаюць Дзень Незалежнасці-2017 да гэтага часу.
Дзяўчыны ў "скрынцы"
Наступны год таксама не абышоўся без новаўвядзенняў. Упершыню ў парадзе прынялі ўдзел дзяўчаты-вайскоўцы. Да гэтага яны прайшлі строгі "кастынг". Прыгажунь адбіралі не толькі па знешніх даных, але і па паказчыках на службе.
Упершыню ў гэтым годзе ў парадзе прынялі ўдзел дзяўчыны – прычым такі гонар выпаў толькі лепшым
© Sputnik / Виктор Толочко
Цікавы выпадак адбыўся падчас таго, як "жаночая каробка" ішла па праспекце. Адна з дзяўчын страціла туфель, аднак яна не пакінула шыхт і прайшла перад трыбунамі ў складзе калоны, чаканячы крок па мокрым асфальце.
У парадзе таксама бралі ўдзел і замежныя госці – вайскоўцы з Кітая, а расійскія самалёты і верталёты разам з беларускімі праляцелі ў святочным небе над Мінскам.
З "Искандерами"
Ужо ў 2019-м колькасць "жаночых каробак", якія ўдзельнічалі ў парадзе, вырасла да трох. Упершыню ў шыхце пранеслі баявыя сцягі партызанскіх фарміраванняў, якія змагаліся на тэрыторыі Беларусі.
Удзел у мерапрыемстве прынялі вайскоўцы васьмі замежных дзяржаў: знакамітыя групы ад Узброеных Сіл Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама Народна-вызваленчай арміі Кітая. Расію, акрамя авіяцыі, прадстаўлялі парадны разлік Кантэміраўскай дывізіі гвардзейскай танкавай арміі Заходняй ваеннай акругі Расіі і найноўшая баявая тэхніка.
Міністр абароны аб'язджае ваенныя падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у парадзе, і віншуе іх з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
© Sputnik / Виктор Толочко
У складзе механізаванай калоны прайшлі комплексы аператыўна-тактычных ракет "Искандер", БТР-82А, аўтамабілі павышанай праходнасці сямейства УАЗ.
Парадны разлік Кантэміраўскай дывізіі
© Sputnik / Виктор Толочко
Нішто не прадвяшчала бяды, але, на жаль, ноччу адбылося надзвычайнае здарэнне. Падчас святочнага салюту на беразе ракі Свіслач недалёка ад стэлы "Мінск – горад-герой" загінула жанчына з-за атрыманага ранення асколкам у вобласці гартані. Яшчэ некалькі пацярпелых былі шпіталізаваны. Суд прызнаў вінаватымі афіцэра Мінскай ваеннай камендатуры і двух супрацоўнікаў расійскага прадпрыемства, якое вырабіла феерверкі.
А як зараз?
У 2021 і 2022 годзе парад не праводзіўся, не будзе яго і 3 ліпеня 2023-га. Справа ў тым, што было прынята рашэнне арганізоўваць ваенныя парады толькі да юбілейных дат, прысвечаных Дню Рэспублікі або Дню Перамогі. Тым не менш, кожны раён Мінска 3 ліпеня падрыхтаваў сваю культурную праграму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка: ВАВ навучыла беларусаў шанаваць жыццё, мір і свабоду
МЗС запусціла флэшмоб у розных краінах з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі
Тэматычныя пляцоўкі Мінабароны на Дзень Незалежнасці – куды ісці