МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Прэзентацыя турыстычных і эканамічных магчымасцей Рэспублікі Крым пройдзе ў аўторак 11 ліпеня ў Мінску, паведамілі арганізатары Sputnik.
"На пляцоўцы Дома Масквы адбудзецца прэзентацыя турыстычнага, эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Рэспублікі Крым", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што плануюцца дзелавыя перагаворы ў фармаце b2b і экспертная дыскусія "Союзное государство: значение межрегионального и межмуниципального сотрудничества".
Акрамя таго, пройдзе прэзентацыя праекта "Республика Крым – Южные морские ворота Союзного государства".
У рамках мерапрыемства адбудуцца таксама адкрыццё выставы архіўных матэрыялаў, прысвечаных 240-годдзю Маніфеста Кацярыны II "О принятии полуострова Крымского, острова Тамана и всея Кубанской стороны под Державу Российскую", і канцэрт ансамбля "Подворье" Крымскай дзяржаўнай філармоніі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Танцоры з Крыма выступяць на "Славянскім базары" гэтым летам
Беларусь – Севастопаль: новы фармат супрацоўніцтва
Крым плануе ўстанавіць пабрацімскія сувязі з гарадамі Беларусі