МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 23 ліпеня правядуць перамовы, аб якіх дамаўляліся раней, паведаміў у пятніцу Telegram-канал "Пул Першага".
Кіраўнікі дзяржаў, у прыватнасці, абмяркуюць пытанні бяспекі і міжнароднага парадку дня, эканамічнае ўзаемадзеянне, рэалізацыю саюзных праграм, сумеснае супрацьстаянне незаконнаму санкцыйнаму націску.
Telegram-канал нагадаў, што пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі заўсёды была такой: абарона Беларусі з боку Расіі павінна быць той жа – тымі ж спосабамі, метадамі, і ў той жа ступені – якімі кіраўніцтва РФ абараняла б сваю краіну.
Сёння прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на аператыўнай нарадзе з пастаяннымі членамі Савета бяспекі заявіў, што развязванне агрэсіі супраць Беларусі будзе азначаць агрэсію супраць Расіі. Расейскі лідэр падкрэсліў, што Масква для абароны рэспублікі выкарыстоўвае ўсе сродкі.
Частыя сустрэчы
Папярэдні раз лідэры дзвюх краін сустракаліся 9 чэрвеня ў Сочы ў нефармальнай абстаноўцы. Таксама Пуцін і Лукашэнка кантакцiравалi ў маi падчас візiту беларускага прэзыдэнта ў Маскву. У тым месяцы ён наведаў сталіцу РФ два разы: быў на парадзе 9 мая і на паседжанні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады 25 мая.
Таксама лідэры паразмаўлялі ў Крамлі 5 красавіка, а да гэтага, 17 лютага, пагутарылі ў падмаскоўным Нова-Агарове. Акрамя вочных сустрэч кіраўнікі дзяржаў правялі шматлікія тэлефонныя перамовы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Польшча хацела б займець частку зямель у Беларусі і ва Украіне – Пуцін
Прэзідэнт Беларусі даў сваю ацэнку збожжавай здзелцы з Украінай