БелАЭС

Урад прызначыў прыёмачную камісію другога энергаблока БелАЭС

Старшынёй камісіі стаў віцэ-прэм’ер Беларусі, таксама дакумент вызначыў, хто будзе яго намеснікамі.
Sputnik
МІНСК, 7 жні – Sputnik. У Беларусі вызначылі, хто ўвойдзе ў камісію па прыёмцы ў эксплуатацыю пускавога комплексу другога блока БелАЭС, адпаведную пастанову №518 ад 3 жніўня прыняў Саўмін. Дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Старшынёй прыёмачнай камісіі прызначаны віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык, яго намеснікамі сталі кіраўнік Белэнерга Павел Дрозд і міністр энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.
Згодна з дакументам, у склад камісіі павінны ўвайсці 23 прадстаўнікі розных дзяржструктур, у тым ліку Дзяржстандарта, МНС, Гродзенскага аблвыканкама, МУС, Мінпрыроды і аховы навакольнага асяроддзя, Мінфіна, Міністэрства аховы здароўя і міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
У спіску ёсць і тыя, хто можа ўвайсці ў склад камісіі па жаданні. Гэта прадстаўнікі Курчатаўскага комплексу атамнай энергетыкі па навуковым суправаджэнні дзеючых АЭС з вода-вадзяным энергетычным рэактарам расійскага даследчага цэнтра "Курчатовский институт", кіраўніцтва акцыянернага таварыства па наладцы, удасканаленні эксплуатацыі і арганізацыі кіравання атамных станцый "Атомтехэнерго" з Расіі, а таксама прадстаўнік расійскага АТ "Ордена Трудового Красного Знамени и ордена Труда ЧССР опытное конструкторское бюро "ГИДРОПРЕСС".
Таксама ў камісію могуць па жаданні ўвайсці віцэ-прэзідэнт – дырэктар праекта па будаўніцтву Беларускай АЭС акцыянернага таварыства "Атомстройэкспорт" Віталь Палянін і дырэктар па праектаванні БелАЭС гэтага ж акцыянернага таварыства Сяргей Прыходзька.
У пастанове гаворыцца, што старшыня прыёмачнай камісіі зможа пры неабходнасці прыцягваць да работы спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных Саўміну, а таксама іншых арганізацый.
Арганізацыйна-тэхнічным забеспячэннем дзейнасці камісіі зоймецца Мінэнерга.

Беларуская АЭС

Беларуская атамная станцыя – гэта найбуйнейшы беларуска-расійскі эканамічны праект. Будаўніцтва станцыі пачалося ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом".
Афіцыйны запуск першага энергаблока адбыўся 7 лістапада 2020 года. Прамысловая эксплуатацыя пачалася ў чэрвені 2021 года.
У 2022-м блок прайшоў першы планава-папераджальны рамонт і зараз працуе на намінальнай магутнасці. Другі энергаблок атамнай электрастанцыі быў уключаны ў сетку 13 мая 2023 года на 40% магутнасці рэактарнай устаноўкі. З моманту ўключэння было выпрацавана больш за адзін мільярд кілават-гадзін электраэнергіі.
У сярэдзіне ліпеня ў прэс-службе беларускага Мінэнерга паведаміла, што другі энергаблок выведзены на поўную магутнасць.
У ведамстве таксама адзначылі, што цяпер спецыялістам трэба правесці шэраг вымярэнняў, у тым ліку з наступнай разгрузкай блока і ацэнкай характарыстык абсталявання перад пачаткам яго апрабавання на намінальнай магутнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Другі энергаблок БелАЭС выпрацаваў мільярд кілават-гадзін электраэнергіі
Адпрацаванае ядзернае паліва з БелАЭС будуць перапрацоўваць у РФ і вяртаць
Калі другі блок БелАЭС пачне працаваць на поўную магутнасць, расказаў Каранкевіч