МІНСК, 14 жні – Sputnik. Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін прыбыў з рабочым візітам у Маскву, паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства.
"Віктар Хрэнін прыме ўдзел у рабоце Міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму "Армия-2023" і XI Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы", - удакладнілі ў Мінабароны.
Раней стала вядома, што маштабны выставачны праект пачне сваю працу 14 жніўня, а асноўнымі пляцоўкамі для яго правядзення стануць цэнтр "Патриот", аэрадром Кубінка і палігон Алабіна ў Падмаскоўі.
У выставе прымуць удзел і беларускія прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу. Плануецца, што яны прэзентуюць больш за 80 узораў айчыннай тэхнікі.
Таксама ў міжнародным форуме прыме ўдзел і старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, у якога запланаваны рабочыя перагаворы з замежнымі калегамі, і расійскімі партнёрамі.
Мерапрыемствы выставы і канферэнцыі пройдуць з 14 па 20 жніўня. Першы дзень форуму будзе адкрыты толькі для спецыялістаў па спісках. Масавае наведванне запланавана на 18-20 жніўня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларусь прыме ўдзел у ваеннай выставе ў Падмаскоўі
Мінабароны РФ заключыць кантракты на $4,7 млрд на форуме "Армія-2023"
Баявы лазер у Беларусі: высветлілі – гэта рэальнасць ці "Зорныя войны"