МІНСК, 14 жні – Sputnik. Прамысловая вытворчасць у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) вырасла на 2,8% у студзені-чэрвені 2023 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022-га, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Прамвытворчасць павялічвалася ва ўсіх краінах-членах ЕАЭС. Так, у Беларусі гэты паказчык вырас на 6%, у Казахстане – на 3,8%, у РФ – на 2,6%, у Арменіі – на 1%, у Кыргызстане – на 0,4%.
"У студзені-чэрвені 2023 года вытворчасць прамысловай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе склала 102,8% да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2022 года", - гаворыцца ў паведамленні.
Згодна са звесткамі Еўразійскай эканамічнай камісіі, зніжэнне аб’ёму вытворчасці назіралася ў горназдабыўной прамысловасці і распрацоўцы кар’ераў (паказчык упаў на 0,6%). Такая ж тэндэнцыя – у водазабеспячэнні, каналізацыйнай сістэме, кантролі над зборам і размеркаваннем адходаў (паказчык упаў на 5,3%). На ранейшым узроўні (студзень-чэрвень 2022-га) лічбы засталіся ў электразабеспячэнні, падачы газу, пары і паветраным кандыцыяніраванні.
Еўразійскі эканамічны саюз з’яўляецца міжнародным інтэграцыйным эканамічным аб’яднаннем, якое было створана на базе Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. ЕАЭС працуе з 1 студзеня 2015 года. Цяпер краінамі-членамі аб’яднання з’яўляюцца РФ, Арменія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Як краінам ЕАЭС павялічыць сельскагаспадарчы экспарт – аналіз ЕЭК
Механізм вырашэння пытанняў харчовай бяспекі створаць у ЕАЭС – відэа
Ці патрэбна краінам ЕАЭС агульная лічбавая валюта?