Успенскі пост пачаўся ў праваслаўных 14 жніўня

Гэты Багародзічны пост па строгасці прыраўноўваецца да Вялікага Посту, але доўжыцца два тыдні.
Sputnik
Праваслаўны свет ўступае ў адзін з самых строгіх пастоў – Успенскі.
Успенскі пост пачынаецца ў панядзелак, 14 жніўня, будзе доўжыцца два тыдні і скончыцца 28 жніўня, калі праваслаўная царква адзначыць адно з асноўных свят – Успенне Прасвятой Багародзіцы.
Усяго ў праваслаўным рэлігійным календары чатыры шматдзённыя пасты – Калядны, Вялікі (перад Вялікаднем), Пятроўскі (Апостальскі) і Успенскі.
"Калі Пятроўскі пост лічыцца кампенсаторным і дае магчымасць папасціцца тым, хто прапусціў Вялікі пост з прычыны хваробы або падарожжа, то Успенскі пост падобны на Вялікі", - распавялі Sputnik свяшчэннікі.
Успенскі пост падобны на Вялікі
Таму Успенскі пост і называецца Багародзічным Вялікаднем.
Успенскі пост з’явіўся значна пазней за Вялікі пост, які лічыцца ахвярай Богу. Успенскі ж пост – Багародзічны.

"Значэнне Божай Маці ўсё больш і больш праяснялася са стагоддзямі. І пасля таго як адбылося Успенне Багародзіцы і яе Ушэсце на Нябёсы, хрысціяне сталі пасціць у яе гонар", - адзначылі свяшчэннікі.

Акрамя гэтага, ва Успенскі пост трэба кожны дзень чытаць малітву Божай Маці, канон ці акафіст.
Ва Успенскі пост трэба кожны дзень чытаць малітву Божай Маці
Успенскі пост дастаткова строгі. Ён мае на ўвазе не толькі поўную адмову ад ежы ў пэўныя дні, сухаядзенне, частыя паходы ў храм, зямныя паклоны. Падчас яго таксама трэба, як гавораць свяшчэннікі, "закрываць вушы, вочы і прыкусіць язык".
У першы дзень Успенскага посту заўсёды адзначаецца дзень сямі святых пакутнікаў Макавеяў. У народзе гэты дзень яшчэ называюць Мядовы ці першы Спас.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мядовы Спас: раскуры дымар і даглядай пчол!