МІНСК, 16 жні – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік прыме ўдзел у мерапрыемствах саміту БРІКС у ПАР, паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
"У нас ёсць адпаведнае запрашэнне, і наша дэлегацыя абавязкова плануе там быць. Нам блізка і зразумела асноўная тэма будучай сустрэчы на вышэйшым узроўні", - расказаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства агенцтву РІА Навіны.
Паводле яго слоў, саміт пройдзе пад лозунгам "БРІКС і Афрыка: партнёрства ў інтарэсах сумеснага паскоранага росту, устойлівага развіцця і інклюзіўнай шматбаковасці".
Пры гэтым прэс-сакратар звярнуў асаблівую ўвагу, што беларускі бок упершыню прыме ўдзел у мерапрыемствах гэтай арганізацыі такога ўзроўню.
Глаз удакладніў, што, у прыватнасці, размова ідзе аб такіх дыялогавых пляцоўках, як БРІКС "Афрыка-аўтрыч" і БРІКС "плюс", запланаваных на наступны тыдзень у ПАР.
Беларускую дэлегацыю Алейнік узначаліў па прамым даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускі міністр замежных спраў правядзе на палях саміта ў Йоханэсбургу шэраг сустрэч са сваімі калегамі з іншых дзяржаў.
Правядзенне саміту запланавана на 22-24 жніўня. У ім прымуць удзел лідары Кітая, Індыі, Бразіліі і ПАР.
Расію прадставіць кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыме ўдзел у саміце ў рэжыме відэаканферэнцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Расія прапануе краінам БРІКС стварыць свой модуль на арбітальнай станцыі
Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь хутка далучыцца да ШАС
Санкцыі Захаду ўмацавалі інтэграцыю ЕАЭС – Галоўчанка