МІНСК, 16 жні – Sputnik. Пачаўся афіцыйны візіт у Беларусь міністра абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўніка Лі Шанфу, паведамілі ў прэс-службе беларускага абароннага ведамства.
У аэрапорце кітайскага міністра абароны сустракалі дзяўчаты з хлебам і соллю, а таксама рота ганаровай варты пры парадзе ўздоўж чырвонай дарожкі.
"Рад вас вітаць на беларускай зямлі", - сказаў, паціскаючы руку Лі Шанфу, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Сёння кіраўнікі абаронных ведамстваў правядуць двухбаковыя перагаворы, дзе будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні супрацоўніцтва.
Раней паведамлялася, што міністр абароны КНР Лі Шанфу наведае некаторыя вайсковыя аб’екты ў рэспубліцы.
Напярэдадні кітайскі чыноўнік на запрашэнне расійскага боку браў удзел у XI Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Мезенцаў: візіт міністра абароны КНР у Маскву і Мінск умацуе кааперацыю
Пяскоў: адносіны КНР з іншымі краінамі не будуць накіраваны супраць Расіі
Панацэі ад украінскага крызісу няма – спецпрадстаўнік КНР