Відэа

ІІ Міжнародны антыфашысцкі кангрэс праходзіць у Мінску – відэа

Ужо другі па ліку форум, у якім бяруць удзел дэлегаты з 30 краін, скліканы па ініцыятыве Мінабароны Беларусі. Глядзіце на відэа Sputnik, у якой атмасферы праходзіць кангрэс у Мінску.
Sputnik
Галоўнай задачай кангрэса яго арганізатары і ўдзельнікі бачаць супрацьдзеянне распаўсюджванню фашызму і нацызму ў свеце, а таксама захаванне гістарычнай праўды пра Другую сусветную вайну.
Сваё прывітанне ўдзельнікам антыфашысцкага форуму накіраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што "сённяшні кангрэс закліканы кансалідаваць усе прагрэсіўныя сілы для барацьбы з неафашызмам і неанацызмам". Гэта высакародная і вельмі цяжкая місія, падкрэсліў беларускі лідар.
"Цяпер адбываецца цікавы перыяд, калі фашызм і нацызм трансфармуюцца і мімікрыруюць. Яны хаваюцца за такія дэмакратычныя формы. З’яўляюцца нацыі, якія лічаць сябе вышэйшымі за ўсіх", - адзначыў удзельнік кангрэса, вядомы беларускі журналіст, карэспандэнт тэлекампаніі "ВаенТБ" Леанід Дубаневіч.
Па словах украінскага палітыка, лідара антыфашысцкага руху "Патриоты за жизнь" Ільі Ківы, ніхто не мог нават выказаць здагадку, што нацызм зноў адродзіцца і пачне забіраць чалавечыя жыцці.
"Сёння мы тут фактычна абавязаны гаварыць, праводзіць работу над памылкамі, фарміраваць стратэгію барацьбы, каб такое ніколі не паўтарылася", - адзначыў Ківа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Спецаперацыя РФ ва Украіне заклікана спыніць фашызм – Вальфовіч
Лукашэнка заявіў, што ва Украіне ўстаноўлены прафашысцкі рэжым
Кіраўнік Кампартыі Украіны: Еўропа падманула нас і працуе на фашыстаў у Кіеве