Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кіраўнік Кампартыі Украіны: Еўропа падманула нас і працуе на фашыстаў у Кіеве

© Sputnik / Александр МаксименкоЛідар Камуністычнай партыі Украіны Пётр Сіманенка
Лідар Камуністычнай партыі Украіны Пётр Сіманенка - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2023
Падпісацца
Кіраўнік украінскай кампартыі прыехаў у Мінск, каб узяць удзел у з’ездзе беларускіх калег і антыфашысцкім форуме.
МІНСК, 21 кра – Sputnik. Уся Еўропа працуе зараз на фашысцкі рэжым, аб якім папярэджвалі ўкраінскія камуністы, заявіў журналістам у Мінску кіраўнік Кампартыі Украіны Пётр Сіманенка, перадае Sputnik.
"Мы, камуністы Украіны, казалі паэтапна, якім чынам умацоўваўся гэты фашысцкі рэжым (ва Украіне - Sputnik)", - сказаў Сіманенка.
Палітык нагадаў, што яшчэ ў 1946 годзе ўкраінскія нацыяналісты пачалі супрацоўнічаць са спецслужбамі ЗША і Вялікабрытаніі. Менавіта тады нарадзілася ідэя стварэння агентуры супраць СССР. На яго думку, на гэтай базе стварылі пятую калону ва Украіне яшчэ ў савецкія часы.
Сіманенка лічыць, што пагроза новай сусветнай вайны рэальна, і транснацыянальны капітал выкарыстоўвае фашызм. А ва Украіне рэалізаваны інтэгральны нацыяналізм – злучэнне італьянскага фашызму і нямецкага нацызму. Цяпер, на яго думку, капітал хоча перадзяліць свет.
Ён таксама адзначыў, што Мінск не выпадкова стаў месцам правядзення антыфашысцкага форуму, і назваў горад "сталіцай міратворчасці". Ён нагадаў, што менавіта ў сталіцы Беларусі ішоў доўгі працэс перагавораў па Данбасе.
"Еўропа падманула нас, стварыла ўсе перадумовы, каб з’явіўся фашысцкі рэжым у Кіеве… Мы чамусьці ўсе гэтыя гады спадзяваліся, што вынікі Другой сусветнай вайны – гэта пастаўленая кропка", - сказаў кіраўнік Кампартыі Украіны.
На самай справе, паводле яго слоў, у Еўропе былі спробы адмяніць вынікі Нюрнбергскага трыбунала. Таму антыфашысцкі форум зараз актуальны і павінен адкрыць вочы людзям.

Форум у Мінску

Другі Антыфашысцкі форум адбудзецца ў Мінску 22 красавіка. На яго запрошаны прадстаўнікі кампартый Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі і іншых краін. Будуць госці з 50 дзяржаў.
Ад беларускага боку ў ім паўдзельнічаюць члены Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), дэпутацкі корпус, прадстаўнікі органаў улады, дыпламаты, вучоныя-гісторыкі, работнікі культуры. Удзельнікі форуму плануюць закласці "Алею міру і стварэння" на беразе Свіслачы недалёка ад цэнтра Мінска.
Напярэдадні форуму ў горадзе прайшоў XIV з'езд КПБ, на якім былі прыняты рашэнні, што датычацца працэдуры перарэгістрацыі партыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: у шэрагу суседніх краін узняў галаву неанацызм
Зюганаў аб фашызме: карычневая кароста зноў распаўзаецца па планеце
Грамадства павінна больш ведаць аб зверствах здраднікаў – Грызлоў
Стужка навiн
0