Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Захад спрабуе абяскровіць Расію ва Украіне – Грызлоў

Спецыяльная ваенная аперацыя РФ працягваецца ва Украіне, Захад усяляк дапамагае кіеўскаму рэжыму.
Sputnik
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Краіны Захаду стварылі ва Украіне праект "Антырасія" і спрабуюць максімальна абяскровіць Расію і яе саюзніка Беларусь, заявіў журналістам у кулуарах другога Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.
II Міжнародны антыфашысцкі кангрэс праходзіць у Мінску з 17 па 19 жніўня, ён сабраў удзельнікаў з 28 краін.
Паводле слоў пасла, галоўная задача кангрэса – давесці да ведама максімальнай колькасці грамадзян свету, што такое фашызм.
"Сёння вельмі грунтоўна аб гэтым ішла размова, выступленні і кадры, якія былі нам паказаны, гавораць аб тым, што гэта зло ХХ стагоддзя, з якім змагаліся народы Савецкага Саюза", - сказаў Грызлоў.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў час Вялікай Айчыннай вайны была створана антыгітлераўская кааліцыя з удзелам ЗША, Вялікабрытаніі, але яны змагаліся не з фашызмам.
"Пра гэта сведчыць і тое, што ў канцы вайны яны ўступілі ў сепаратныя перагаворы з вярхамі гітлераўскай Германіі менавіта для таго, каб прайсці большую частку тэрыторыі Еўропы без супрацьстаяння сілам Вермахта. Іх галоўная мэта была – барацьба з Савецкім Саюзам, а не з фашызмам", - падкрэсліў пасол.
Пра антысавецкую і антырасійскую рыторыку сведчыць і тое, што, калі РФ унесла на пасяджэнне ААН рэзалюцыю аб недапушчальнасці фашызму ва ўсіх яго формах, у тым ліку сучаснага неанацызму, супраць рэзалюцыі прагаласавалі ЗША, Вялікабрытанія, Францыя.
"Ідэалогія гэтых краін не антыфашысцкая, а антысавецкая і антырасійская. Яны (краіны Захаду - Sputnik) стварылі на тэрыторыі Украіны дзяржаву "Антырасія" і… спрабуюць максімальна абяскровіць Расію і нашага вернага саюзніка Беларусь", - рэзюміраваў Грызлоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
НАТА вярнулася да схем халоднай вайны з РФ – Мінабароны Расіі
Спецаперацыя РФ ва Украіне заклікана спыніць фашызм – Вальфовіч
Лукашэнка заявіў, што ва Украіне ўстаноўлены прафашысцкі рэжым