МІНСК, 23 жні – Sputnik. Паўднёвая Асеція нацэлена на ўступленне ў Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі, менавіта таму для яе так важна прызнанне рэспублікі Мінскам, заявіў дзяржсаветнік прэзідэнта Паўднёвай Асеціі Вячаслаў Габозаў агенцтву РІА Навіны.
Ён падкрэсліў, што для іх уступленне ў Саюзную дзяржаву – адзін з прыярытэтаў.
"Таму мы гаворым аб важнасці прызнання нас Беларуссю, гэта адкрые дарогу ў Саюзную дзяржаву і новыя гарызонты для рэспублікі", - падкрэсліў Габозаў.
Пры гэтым ён лічыць, што кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка рана ці позна зразумее выгаду для Беларусі ў прызнанні суверэнітэту Цхінвала.
Пытанне прызнання рэспублікі
Пытанне аб міжнародна-прававым статусе Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з’яўляецца спрэчным. На дадзены момант незалежнасць гэтых дзяржаўных утварэнняў прызналі Расія, Венесуэла, Нікарагуа, Науру, Сірыя, а таксама непрызнаныя і часткова непрызнаныя дзяржавы, сярод якіх Нагорны Карабах і Прыднястроўе. У 2006 годзе Паўднёвая Асеція і Абхазія прызналі незалежнасць адна адной.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 2008 годзе заяўляў, што ў выпадку адабрэння парламентам просьбаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні незалежнасці ён гатоў падпісаць адпаведны дакумент.
У пачатку ліпеня гэтага года стала вядома, што Паўднёвая Асеція збіраецца зноў папрасіць Беларусь аб прызнанні незалежнасці.
У прыватнасці, кіраўнік парламенцкага камітэта па эканоміцы, малому прадпрымальніцтву і сельскай гаспадарцы часткова прызнанай дзяржавы Алан Тэхаў прапанаваў, каб заканадаўчы орган Паўднёвай Асеціі афіцыйна звярнуўся да беларускага парламента з просьбай аб прызнанні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Паўднёвая Асеція можа звярнуцца да Беларусі з просьбай аб прызнанні
Сухум спадзяецца, што Мінск прызнае абхазскія пашпарты
Пірагі смачныя, людзі добрыя: што беларусы кажуць пра Паўднёвую Асецію