https://bel.sputnik.by/20230706/padnvaya-asetsya-mozha-zvyarnutstsa-da-belarus-z-prosbay-ab-pryznann-1077273524.html
Паўднёвая Асеція можа звярнуцца да Беларусі з просьбай аб прызнанні
Паўднёвая Асеція можа звярнуцца да Беларусі з просьбай аб прызнанні
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт раней заяўляў, што гатоў падпісаць адпаведны дакумент, калі парламенты Паўднёвай Асеціі і Абхазіі вырашаць звярнуцца па просьбу аб... 06.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-06T15:08+0300
2023-07-06T15:08+0300
2023-07-06T15:08+0300
паўднёвая асеція
абхазія
беларусь
у свеце
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/06/1077272254_0:0:3068:1727_1920x0_80_0_0_c1a719f02dfd47d35ecba773d3a4691b.jpg
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Паўднёвая Асеція можа папрасіць Беларусь аб прызнанні незалежнасці, заявіў кіраўнік парламенцкага камітэта па эканоміцы, малому прадпрымальніцтву і сельскай гаспадарцы часткова прызнанай дзяржавы Алан Тэхаў.Паводле яго слоў, ён прапанаваў, каб заканадаўчы орган Паўднёвай Асеціі афіцыйна звярнуўся да парламента Беларусі з просьбай аб прызнанні.Спікер паўднёваасецінскага парламента Алан Албораў адрасаваў гэтае пытанне старшыні профільнага камітэта Зазе Дрыаеву для далейшай прапрацоўкі.Пытанне аб міжнародна-прававым статусе Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з’яўляецца спрэчным. На дадзены момант незалежнасць гэтых дзяржаўных утварэнняў прызналі Расія, Венесуэла, Нікарагуа, Науру, Сірыя, а таксама непрызнаныя і часткова непрызнаныя дзяржавы, сярод якіх Нагорны Карабах і Прыднястроўе. У 2006 годзе Паўднёвая Асеція і Абхазія прызналі незалежнасць адна адной.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 2008 годзе заяўляў, што ў выпадку адабрэння парламентам просьбаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні незалежнасці ён гатоў падпісаць адпаведны дакумент.Нагадаем, у 2022 годзе беларускі лідар наведаў Абхазію, дзе сустрэўся з кіраўніком рэспублікі Асланам Бжанія.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
паўднёвая асеція
абхазія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/06/1077272254_180:0:2911:2048_1920x0_80_0_0_048a2bd3302749c6f8293a7d5ebe9a4d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
паўднёвая асеція, абхазія, беларусь, у свеце, палітыка, навіны
паўднёвая асеція, абхазія, беларусь, у свеце, палітыка, навіны
Паўднёвая Асеція можа звярнуцца да Беларусі з просьбай аб прызнанні
Беларускі прэзідэнт раней заяўляў, што гатоў падпісаць адпаведны дакумент, калі парламенты Паўднёвай Асеціі і Абхазіі вырашаць звярнуцца па просьбу аб прызнанні да нашай краіны.
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Паўднёвая Асеція можа папрасіць Беларусь аб прызнанні незалежнасці, заявіў кіраўнік парламенцкага камітэта па эканоміцы, малому прадпрымальніцтву і сельскай гаспадарцы часткова прызнанай дзяржавы Алан Тэхаў.
Паводле яго слоў, ён прапанаваў, каб заканадаўчы орган Паўднёвай Асеціі афіцыйна звярнуўся да парламента Беларусі з просьбай аб прызнанні.
"У нас ёсць магчымасць, калі раней ім перашкаджалі нейкія палітычныя наступствы, у тым ліку і санкцыі, то сёння яны ўжо ёсць. Каб з нашага боку МЗС рэспублікі таксама звярнулася па сваёй лініі да іх па гэтым пытанні", - сказаў дэпутат, яго цытуе Sputnik Паўднёвая Асеція.
Спікер паўднёваасецінскага парламента Алан Албораў адрасаваў гэтае пытанне старшыні профільнага камітэта Зазе Дрыаеву для далейшай прапрацоўкі.
Пытанне аб міжнародна-прававым статусе Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з’яўляецца спрэчным. На дадзены момант незалежнасць гэтых дзяржаўных утварэнняў прызналі Расія, Венесуэла, Нікарагуа, Науру, Сірыя, а таксама непрызнаныя і часткова непрызнаныя дзяржавы, сярод якіх Нагорны Карабах і Прыднястроўе. У 2006 годзе Паўднёвая Асеція і Абхазія прызналі незалежнасць адна адной.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 2008 годзе заяўляў, што ў выпадку адабрэння парламентам просьбаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні незалежнасці ён гатоў падпісаць адпаведны дакумент.
Нагадаем, у 2022 годзе беларускі лідар наведаў Абхазію, дзе сустрэўся з кіраўніком рэспублікі Асланам Бжанія.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"